wd wp Пошук:

Сцяг Радашковічаў

Сцяг Радашковічаў — адзін з афіцыйных сімвалаў гарадскога пасёлка Радашковічы Маладзечанскага раёна. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Беларусі 23 снежня 1999 года № 38.

Апісанне

Палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, з трыма касіцамі, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чырвонага, сярэдняй — зялёнага і ніжняй — белага колеру.

Сцяг Радашковічаў незвычайны па сваёй форме. У пераважнай большасці сучасныя флагі, як у Беларусі, так і ў іншых краінах, — прамавугольныя. Гэты ж мае так званыя косы, якія найбольш часта сустракаліся ў сярэднія вякі.

Аўтар сцяга А. А. Шпунт[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Радашковіч
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 1999 года
Катэгорыя·Сцягі населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Радашковічы
Катэгорыя·1999 год у Беларусі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта