wd wp Пошук:

Герб Верхнядзвінска

Герб Верхнядзвінска (да 1962 — Дрысы) — геральдычны сімвал Верхнядзвінска, дараваны гораду 21 жніўня 1781: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №94.

Афіцыйнае апісанне:

У залатым полі французскага шчыта вершнік у сталёвых даспехах з паднятым мечам у правай руцэ і авальнай чырвонай тарай з выявай срэбнага «патрыяршага» крыжа ў левай, каня акрывае блакітная трохканцовая гунька.

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Верхнядзвінск
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Ягелонскі крыж
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта