wd wp Пошук:

Ян Длугаш

Ян Длугаш

Ян Длу́гаш (польск.: Jan Długosz; 1415 — 1480) — польскі гісторык, аўтар 12-томнай «Гісторыі Польшчы» (напісана ў 1460-1480-я г., надрукавана ў пач. 18 ст.).

Заснавальнік польскай гістарыяграфічнай традыцыі, стварыў сваёй працай аснову для польскай гістарыяграфіі 16 ст., але яго «Гісторыя» мае вялікае значэнне і для ўсяе славянскай гістарыяграфіі. Ён быў першым ва Усходняй Еўропе, хто паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі, і раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстаў іх у сваёй працы.

Русь

Заснаваў гістарыяграфічную традыцыю разумення назвы «Русь». Ён лічыў, што «Русь» — гэта землі, населеныя рускімі (найперш, Галіцка-Валынская Русь і Чырвоная Русь). Рускімі Длугаш лічыў таксама жыхароў паўночна-ўсходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 1430-х гг., насельніцтва Смаленшчыны, Віцебшчыны і Полаччыны; Ноўгарад быў ім названы «самай велізарнай і багатай з земляў Русі». Аднак, жыхары паўночна-ўсходняй Русі не былі ўключаны Длугашам у лік «рускіх», а населеныя імі землі ён называў «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія».

«Гісторыя Польшчы»

«Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але надрукавалі яе толькі ў пач. 18 ст., бо Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталіцкай царквы.

Гісторыя ВКЛ

У «Гісторыі» Длугаш раскрыў і гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Аўтар паказаў сваё адмоўнае стаўленне да Крэўскай уніі — лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі, якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». У «Гісторыі» апісаная і барацьба Кейстута і Карыбута, Вітаўта і Ягайлы, Скіргайлы і Вітаўта, уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі аддана няўдалай каранацыі Вітаўта, міжнародным адносінам, барацьбе супраць татараў.

Длугаш трымаўся рэспубліканска-арыстакратычнай тэорыі паходжання літоўскай знаці — ад Пампея, праціўніка Цэзара.

Лічыцца[3], што ў цэлым Длугаш разглядаў гісторыю ВКЛ дастаткова павярхоўна. Так, грамадзянскую вайну Вітаўта і Ягайлы ён тлумачыў іх асабістым процістаяннем.

Жыццё

Паходзіў са шляхецкай сям’і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта (1428—1431). Падарожнічаў па Аўстрыі, Венгрыі, Італіі і Палесціне, сустракаўся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі італьянскага гуманізму. Працу над «Гісторыяй Польшчы». пачаў пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Jan Długosz h. Wieniawa (Ioannes Dlugossius, Longinus) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Пд. Белазаровіч.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1415 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1480 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вавельскім саборы