wd wp Пошук:

Герань балотная

Герань балотная[3] (Geránium palústre) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).

Назва

Герань балотная, воўчча ступа, грабількі, пяціперсціца[4][5], златчыск, трыперсціца[4][6][7], дзеравянка лясная[4], баршчоўнік, грыжная трава[4].

Батанічнае апісанне

Герань балотная — шматгадовая травяністая расліна з узыходзячым з-пад зямлі карэнішчам. Прыкаранёвае лісце 5-12 см шырынёй, нешматлікія, рана знікаючыя, валасістыя з абодвух паверхняў, на валасістых хвосціках да 20 см даўжынёй, падзеленыя на 7 долей. Сцябло да 30-70 см вышынёй, прамое або якое ўздымаецца, валасістае. Сцябловае лісце пяціраздзельнае, неглыбока зубчастае, верхняе — з трыма лопасцямі, амаль сядзячае. Прылісткі яйкападобна-ланцэтнай формы, цёмна-чырвона-бурыя.

Кветкі буйныя, да 3 см у дыяметры. Чашачка 5-7-паасобная, шчаціністая. Пялёсткі вяночка пурпурныя, зваротнаяйкападобнай формы, суцэльныя, з клінаватым аснаваннем, каля 1,5 см даўжынёй. Тычынкі роўныя па даўжыні чашалісцікам, пашыраюцца да аснавання.

Плод валасісты, кроплепадобнай формы. Насенне эліптычнае, пляскатае, з сеткаватай цёмна-карычневай паверхняй, 2,4—2,7×1,5—1,7 мм[8].

Лік храмасом 2n = 28.

Арэал

Герань балотная родам з Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы. Расце ў вільготных месцах на раўнінах і сярод пагоркаў, на балотах, у вербалозе[8].

Таксанамія

Від Герань балотная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань балотная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. 1 2 Bojňanský, V.; Fargašová, A. Atlas of Seeds and Fruits of Central and East-European Flora. — Springer, 2007. — P. 387. — 1046 p. — ISBN 1-4020-5361-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1756 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны