wd wp Пошук:

Георг Пурбах

Тытульны ліст «Эпітомы Альмагеста Пталамея» Пурбаха-Рэгіямантана.
Венецыя, 1496

Георг Пурбах[4] , таксама Георг Поербах (ням.: Georg von Peuerbach, Пурбах пад Лінцам, 30 мая 1423 — Вена, 4 красавіка 1461) — аўстрыйскі астраном і матэматык, старэйшы таварыш і настаўнік Рэгіямантана. Прафесар Венскага ўніверсітэта (1450)[5].

Сонечныя гадзіннікі на паўднёвым боку сабора Св. Стэфана ў Вене, сканструяваныя Пурбахам

Георг Пурбах паступіў у Венскі ўніверсітэт вясной 1446 г., у досыць познім узросце, у 23 гады. Выдатныя здольнасці дазволілі яму праз паўтары гады зрабіцца бакалаўрам, двума гадамі пазней — ліцыенатам, а ў лютым 1453 г. ён быў удастоены ступені магістра. Яго настаўнікам матэматыкі быў, верагодна, Іаган Гмундэн. Падчас навучання Пурбах некалькі гадоў правёў у Германіі, Францыі і Італіі. У Італіі Пурбах пазнаёміўся з Мікалаем Кузанскім і Джавані Б’янкіні. Вярнуўшыся на радзіму, Пурбах некаторы час знаходзіўся ў вельмі благім матэрыяльным становішчы, пакуль не стаў прыдворным астролагам. Неўзабаве ён пачаў выкладаць у Венскім універсітэце, дзе чытаў лекцыі як па астраноміі і матэматыцы, так і па гуманітарных прадметах.

Навуковая дзейнасць

Займаўся складаннем і ўдасканаленнем астранамічных табліц, даследаваннямі па трыганаметрыі. Першым у Заходняй Еўропе выклаў тэорыю эпіцыклаў Пталемея ў трактаце «Новая тэорыя планет», выданым у 1472 годзе[5]. Працаваў над удасканаленнем твораў Пталемея. Разам са сваі вучням І. Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталемея» (выдана ў 1543 годзе)[5].

Працы

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Georg von Peuerbach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Варыянты напісання прозвішча Пурбах і Поербах у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.125.
  5. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1423 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхняй Аўстрыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Постаці навукі Сярэднявечча
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1461 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі XV стагоддзя
Катэгорыя·Постаці аўстрыйскай астраноміі
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы XV стагоддзя
Катэгорыя·Астролагі XV стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных