wd wp Пошук:

Генры Кавендыш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавендыш. Ге́нры Ка́вендыш (англ.: Henry Cavendish; 10 кастрычніка 1731, Ніца, Францыя — 24 лютага 1810, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі фізік і хімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1760 года).

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1753). Асноўныя працы прысвечаны хіміі газаў і розным раздзелам эксперыментальнай фізікі. Распрацаваў методыку збірання, ачысткі і вывучэння газаў, з дапамогай якой ў 1766 годзе яму ўдалося атрымаць у чыстым выглядзе вадарод і вуглякіслы газ, усталяваць іх удзельную вагу. Вызначыў склад паветра (1781). Спальваючы вадарод, усталяваў хімічны склад вады (1784). З дапамогай электрычнай іскры атрымаў вокіслы азоту і даследаваў іх уласцівасці (1785). Большасць работ Кавендыша у галіне цеплыні і электрычнасці былі апублікаваныя толькі праз шмат гадоў пасля яго смерці (працы па электрычнасці — у 1879 годзе). Кавендыш увёў у навуку паняцце электрычнага патэнцыялу, даследаваў залежнасць ёмістасці электрычнага кандэнсатара ад асяроддзя, вывучаў узаемадзеянне электрычных зарадаў, апярэдзіў закон Ш. Кулона. Упершыню сфармуляваў паняцце цеплаёмістасці. Імем Кавендыша названа ў 1871 годзе фізічная лабараторыя ў Кембрыджскім універсітэце.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118668889 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Кавендиш Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1731 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1810 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі хімічных элементаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Хімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дом Кавендыш
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі