wd wp Пошук:

Лівонскі крыжовы паход

Лівонскі крыжовы паход — адзін з паўночных крыжовых паходаў, які прывёў да заваявання немцамі і датчанамі тэрыторый сучасных Эстоніі і Латвіі ў канцы XII — пачатку XIII стагоддзяў. 2 лютага 1207 года на заваяваных тэрыторыях было ўтворана тэакратычнае княства Terra Mariana, якое ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі, але ў 1215 годзе папа Інакенцій III абвясціў гэтыя землі валоданнем Святога прастола.

У 1226 годзе Гільём Мадэнскі падзяліў захопленыя немцамі і датчанамі зямлі на шэсць феадальных уладанняў, што паслужыла падставай біскупска-рыцарскага ліфляндскага дзяржаўнага арганізма наступнага часу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Войны XIII стагоддзя
Катэгорыя·XII стагоддзе ў Эстоніі
Катэгорыя·Войны XII стагоддзя
Катэгорыя·Сярэдневяковая Эстонія
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Эстоніі
Катэгорыя·Гісторыя Латвіі
Катэгорыя·Паўночныя крыжовыя паходы
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Латвіі
Катэгорыя·XII стагоддзе ў Латвіі