wd wp Пошук:

Генадзь Мікалаевіч Сінякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сінякоў. Генадзь Мікалаевіч Сіняко́ў[1] (руск.: Геннадий Николаевич Синяков; нар. 30 студзеня 1942) — вучоны-фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Болдырава (Кесавагорскі раён Цвярской вобласці Расіі). Пасля Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі пераехаў у Мінск[2]. У 1959 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Універсітэт скончыў у 1964 годзе. З 1966[1] года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1992 года Г. М. Сінякоў у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковую дзейнасць сумяшчаў з выкладчыцкай на кафедры фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[2]. З 2004 года Г. М. Сінякоў цалкам перайшоў на выкладчыцкую работу і з 2011 года працуе на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 180[2] навуковых прац па спектраскапіі, фотахіміі, люмінесцэнцыі біялагічна важных тэтрапірольных малекул. Устанавіў механізм фотахімічнага аднаўлення парфірынаў, вызначыў асаблівасці электроннай будовы хларафілападобных злучэнняў.

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 Доктору физико-математических наук, профессору кафедры физико-математических дисциплин ИИТ БГУИР Синякову Геннадию Николаевичу исполняется 75 лет (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»