wd wp Пошук:

Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі

Генадзь Аляксандравіч Лаўрэ́цкі (нар. 3 ліпеня 1958, г.п. Вышкаў, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (2000). Узначальвае архітэктурна-мастацкі савет Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.[1]. Лаўрэт прэміі «За духоўнае адраджэнне» 1999.

Біяграфія

Скончыў у 1980 годзе БПІ, у 1988 — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. З 1979 года ў інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 у БНТУ. Выкладае тэорыю і гісторыю архітэктуры на архітэктурным факультэце.

Дзейнасць

Адноўленая Дабравешчанская царква ў Віцебску

Навуковы кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помніка архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Дабравешчанскай царквы (19921999), Гродзенскай Барысаглебскай царквы1997) і інш. Даследуе гісторыю старажытнарускага дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.

Аўтар мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Людмілай Жлоба, Святланай Барысовіч і скульптарам Міхаілам Іньковым[2]).

Крытыка

Рэканструкцыя Спаскай царквы

Г. Лаўрэцкі з’яўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Св. Спаса ў Полацку[3] і выступае за захаванне выгляду святыні, які тая набыла ў XIX ст.[4] На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.

Рэканструкцыя Каложскай царквы

У 2009 годзе Г. Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Каложскай царквы ў Гродна, згодна з якім з бажніцы зробяць гібрыд ХII і XIX стст. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не збіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквы[5].

Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе магчымага пераўтварэння[6]:

Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гродна. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста знішчыць

Рэканструкцыя Барысаглебскай царквы

Барысаглебская царква ў Навагрудку: першая вядомая выява і праект рэканструкцыі бажніцы з надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў

Улетку 2010 беларуская грамадскасць выпадкова даведалася пра распрацаваны Лаўрэцкім праект рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку, згодна з якім на гатычна-рэнесансны храм мусяць паставіць шатровыя завяршэнні з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры. Беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі і Міністэрства культуры выступілі з рэзкай крытыкай праекта. Старшыня Таварыства аховы помніка Антон Астаповіч каментуе сітуацыю наступным чынам[7]:

Ён [Лаўрэцкі] прапанаваў рэстаўрацыю гэтак званых пазнейшых наслаенняў аб'екту, а не самога аб'екту. Метадычна гэта проста абсурдна

Беларускі архітэктар Уладзімір Папруга паказвае на тое, што У. Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі[8]:

Сп. Лаўрэцкі найбольш і грашыць тым, што абсалютна неабгрунтавана дазваляе сабе адвольную «рэстаўрацыю» ад галавы, цалкам ігнаруючы галоўны рэстаўрацыйны прынцып: рэстаўрацыя кожнага канкрэтнага помніка заканчваецца там, дзе пачынаецца здагадка. Ён, як і РПЦ, застаўся галавой у пачатку — сярэдзіне 19 ст., калі ўсе гэтыя цыбуліны і пачалі на беларускія помнікі вешацца. Ці мае такі чалавек права выкладаць рэстаўрацыю студэнтам? Ніякім чынам прафесійныя пытанні рэстаўрацыі не вызначаюцца заказчыкам, бо гэта адразу тады сплывае ў кіч, з бязлітасным разбурэннем самога помніка. Гэта і амаральна, і незаконна

Працы

Зноскі

  1. Геннадий Лаврецкий на сайце часопіса «Архитектура и строительство»
  2. Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге(руск.) . БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.
  3. «Журналісты за гістарычную спадчыну»(недаступная спасылка) // «Туризм и отдых» № 32/2007
  4. Фрески в лесах(недаступная спасылка) // Советская Белоруссия, 19 октября 2006
  5. З Каложскай царквы зробяць гібрыд ХII і XIX стагоддзяў(недаступная спасылка) // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 1 снежня 2009
  6. Ці зможа свет ацаніць цуды Каложы?(недаступная спасылка) // «Немецкая волна», 25.02.2008
  7. Цыбуліна на гатычнай бажніцы(недаступная спасылка) // «Аб’ектыў» на Белсат, 30 чэрвеня 2010
  8. Архітэктар Папруга: Хочуць цыбуліны на царкве — няхай будуюць новы храм // Наша Ніва, 1 ліпеня 2010
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Злынкаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы