wd wp Пошук:

Генадзь Іванавіч Братчыкаў

Генадзь Іванавіч Братчыкаў (10 сакавіка 1914, в. Міхееўка, Кудымкарскі раён, Пермскі край — 10 снежня 1944, Польшча) — маёр Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія

Генадзь Братчыкаў нарадзіўся 10 сакавіка 1914 года ў сям’і служачага. Пасля смерці бацькі ў 1919 годзе разам з сям’ёй пераехаў у горад Усолле. З 1930 года пражываў у пасёлку Бярэзнікі, у 1932 годзе скончыў дзевяць класаў мясцовай школы. У лістападзе 1939 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, служыў на Далёкім Усходзе. Браў удзел у баях на Халхін-Голе ў 1939 годзе. У 1940 годзе ўступіў у ВКП(б). З мая 1941 года быў слухачом Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. У 1942 годзе скончыў яе двухгадовы паскораны курс. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, служыў у разведвальных падраздзяленнях. Браў удзел у Сталінградскай бітве, ваяваў у складзе 63-й арміі, 1-й і 3-й гвардзейскай армій. З 1943 года маёр Генадзь Братчыкаў быў сакрэтным супрацоўнікам 2-га агентурнага аддзялення разведадзела штаба Цэнтральнага (пасля — Беларускага і 1 -га Беларускага франтоў) [2].

У сакавіку 1943 года Братчыкаў на чале групы з шасці разведчыкаў быў закінуты ў тыл праціўніка для выканання спецзадання. Група праводзіла выведвальную працу ў раёне гарадоў Чарнігаў, Шчорсы і Ноўгарад-Северскі сумесна з партызанскімі атрадамі, забяспечыўшы камандаванне важнымі разведдадзенымі напярэдадні Курскай бітвы. У кастрычніку 1943 года група вярнулася назад праз лінію фронту[1]. У снежні 1943 года быў другі раз закінуты ў тыл. Яго група дзейнічала ў раёне Гомеля, Баранавічаў, Ваўкавыска, Слоніма, Бярозы, Ружан, Млавы, Плоньска, Рыпіна[1][2].

Да кастрычніка 1944 года разведчыкі Братчыкава перадалі камандаванню 1-га Беларускага фронту 450 разведданясенняў, якія ў ліку іншых дапамаглі паспяхова завяршыць Беларускую і Вісла-Одэрскую аперацыі. Група прайшла па занятай праціўнікам тэрыторыі больш за адну тысячу кіламетраў. У кастрычніку 1944 года Братчык быў прадстаўлены камандаваннем да звання Героя Савецкага Саюза. 10 снежня 1944 Братчыкаў загінуў у баі[1]. Пахаваны ў польскім населеным пункце Бежунь Журомінскага павета Цехануўскага ваяводства, на магіле ўстаноўлены помнік[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёр Генадзь Братчыкаў пасмяротна быў удастоены высокага званне Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга і ордэнам ПНР «Крыж Грунвальда» 2—й ступені. У памяць аб Братчыкаве устаноўлены мемарыяльныя дошкі у Кудымкары і Бярэзніках. У гонар Братчыкава названа вуліца ў Кудымкаре, у школе № 26 створаны музей Героя[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Братчиков Геннадий Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 79. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Генадзь Іванавіч Братчыкаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пермскай губерні
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Разведчыкі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга