wd wp Пошук:

Гельвін

Гельвін (англ.: helvite, ням.: helvin) — мінерал падкласа каркасных сілікатаў з хімічнай формулай Mn4(Be3Si3O12)S. Апісаны нямецкім геолагам А. Г. Вернерам (A. G. Werner) ў 1817[1] годзе і названы ім за жоўты колер[2].

Гельвін — адзін з шасці самых распаўсюджаных берыліевых мінералаў, утрыманне аксіду берылію ў мінералах гэтай групы складае ад 8 да 15,5 %. Крышталічная структура падобная да структуры садаліту, крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае крышталі жоўтага колеру розных адценняў, можа быць зялёным, чырвоным, шаравата-жоўтым, жаўтавата-зялёным. Цвёрдасць 6—6,5 (5—5,5[2]) па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,2—3,44 г/см³.

Каштоўная руда на берылій[2]. Вядомы месцанараджэнні і праяўленні гельміну ў Германііі, Расіі, Нарвегіі, Казахстане, ЗША, Фінляндыі, Швецыі, Японіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 Гельвин // Кристаллов.net(руск.)
  2. 1 2 3 Гельвин // КаталогМинералов.Ru(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Мінералы берылію
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы цынку
Катэгорыя·Мінералы марганцу