wd wp Пошук:

Берылій

Берылій (лац.: Beryllium) Be — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 4. Атамная маса 9,01218.

Вылучаны ў выглядзе вокіслу BeO з мінерала берыла ў 1798 годзе французскім хімікам Л. Вокленам (фр.: Louis-Nicolas Vauquelin). Металічны берылій незалежна адзін ад аднаго атрымалі ў 1828 г. Ф. Вёлер і А. Бюсі[1].

Светла-шэры метал. Шчыльнасць 1847,7 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1284 °C, тэмпература кіпення 2450 °C.

Прыродныя крыніцы

У Зямной кары берылію ўтрымліваецца каля 6·10−4 % па масе. З мінералаў берылію найбольшае прамысловае значэнне мае берыл. Галоўныя радовішчы — у ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Мексіцы, ПАР, Намібіі, Мазамбіку, Індыі, Расіі.

Прымяненне

Выкарыстоўваецца ў авія- і ракетабудаванні (тармазныя дыскі самалётаў, панэлі сонечных батарэй, абшыўкі касмічных караблёў), ядзерных рэактарах (рэгулятар ядзернай рэакцыі: запавольвае нейтроны).

Зноскі

  1. Булычёв Б. М., Ижванов Л. А., Ковальский В. В. Бериллий(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Берылій
Катэгорыя·Хімічныя элементы