wd wp Пошук:

Гвіда Адлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адлер.

Гвіда Адлер (ням.: Guido Adler, 1 лістапада 1855, Іванчыцэ, Славакія15 лютага 1941, Вена) — аўстрыйскі музыказнавец, адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства.

Біяграфія

Гвіда Адлер нарадзіўся 1 лістапада 1855 года ў Маравіі ў мястэчку Айбеншуц (цяпер Іванчыцэ) у яўрэйскай сям’і. Гвіда быў адным з шасці дзяцей у сям’і ўрача. Яго бацька заўчасна памёр у 1857 годзе[9]. Маці, разам з дзецьмі, была вымушаная пакінуць родныя мясціны.

Сям’я змагла існаваць толькі дзякуючы дапамозе адной з дабрачынных арганізацый, якая таксама спрыяла паступлення Гвіда ў Венскі ўніверсітэт, які той з поспехам скончыў.

Пазней Гвіда Адлер працаваў прафесарам тэорыі і гісторыі музыкі ў Венскім універсітэце.

У 1898 годзе Гвіда Адлер заснаваў Інстытут музыказнаўства пры Венскім універсітэце, які сам і ўзначальваў аж да 1927 года.

У 1930-я гады падвергнуўся антысеміцкім нападкам, быў выключаны з ням.: Gesellschaft der Musikfreunde, пазбаўлены ганаровага членства ў ням.: Staatstheater-und Bühnenakademie.

Гвіда Адлер памёр 15 лютага 1941 года ў сталіцы Аўстрыі горадзе Вене. Яго дачка, Мелані Караліна Адлер (Melanie Karoline Adler), была ў 1942 годзе дэпартавана ў Мінск і забітая 26 мая ў канцэнтрацыйным лагеры Малы Трасцянец.

Дзейнасць

Удзельнічаў у выданні “Квартальніка музычнай навукі” (з 1884) і серыі “Помнікі музычнага мастацтва ў Аўстрыі” (1894-1938).

Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага таварыства (1870-я гг.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 года яго ганаровы старшыня.

Асноўныя працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі музычных стыляў, эстэтыцы.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Guido Adler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118500694 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. http://digi.nacr.cz/prihlasky2/index.php?action=link&ref=czarch:CZ-100000010:874&karton=2&folium=398 Праверана 6 студзеня 2021.
  6. Guido Adler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118500694 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  8. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  9. Гвидо Адлер: Еврейская энциклопедия

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя крытыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Педагогі Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада