wd wp Пошук:

Гарэніцкае вадасховішча

Гарэ́ніцкае — вадасховішча ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Клява, за 5 км у напрамку на поўдзень ад горада Беразіно, паміж вёскамі Косаўка і Гарэнічы.

Вадасховішча створана ў 1951 годзе плацінай на рацэ Клява (прыток Бярэзіны) каля вёскі Гарэнічы. Рэканструявана ў 1972 годзе. Плошча паверхні 1,08 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі 15 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя 1,15 м. Аб’ём вады 1,24 млн м³. Плошча вадазбору 480[1] км². Сярэдні шматгадовы сцёк 94 млн м³. Левы бераг вадасховішча спадзісты. Правы больш стромкі, вышынёй 1,5—2,5 м. Дно пясчанае, каля плаціны і ў сярэдняй частцы ілістае, у верхняй частцы тарфяністае[1]. Вадасховішча праточнае. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1—1,5[1] м. Вадасховішча зарастае ў вярхоўі і каля берагоў (аер, рагоз вузкалісты, драсён земнаводны, рдзесты[1]).

Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі і ў якасці зоны адпачынку.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вадасховішчы Бярэзінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара