.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Гары Алексіс Медэль Сота (ісп.: Gary Alexis Medel Soto; нар. 3 жніўня 1987, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, апорны паўабаронца італьянскага клуба «Балоння» і нацыянальнай зборнай Чылі.
Кар’еру пачаў у родным клубе «Універсідад Католіка» ў 2006 годзе. У 2007 годзе забіў свой першы гол у чэмпіянаце Чылі. У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны, пасля чаго стала стаў запрашацца ў склад нацыянальнай зборнай Чылі.
20 ліпеня 2009 года перайшоў у склад аргентысканага клуба «Бока Хуніярс». 21 студзеня 2011 года быў далучаны да складу «Севільі». 11 жніўня 2013 года «Кардыф Сіці» афіцыйна пацвердзіў заключэнне кантракта з чылійцам, у выніку за рэкордную для клуба суму ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў ігрок перайшоў у склад уэльскай каманды[5]. Дэбютаваў за клуб 17 жніўня, у матчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся паразай «Кардыфа» з лікам 0:2.
Пасля вылету «Кардыф Сіці» з Прэм’ер-лігі 9 жніўня 2014 перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у Серыі A 31 жніўня 2014 года, згуляўшы ўсе 90 хвілін матча з «Тарына».
У жніўні 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Бешыкташ». Сума трансферу склала 3 млн еўра[6].
У жніўні 2019 года перайшоў у «Балонню»[7].
Дэбютаваў у складзе зборнай Чылі ў сакавіку 2007 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. У 2015 годзе ў складзе зборнай Чылі стаў пераможцам Кубка Амерыкі.