wd wp Пошук:

ФК Балоння

«Бало́ння» (італ.: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клуб з горада Балоння, які размяшчаецца ў правінцыі Эмілія-Раманья. Заснаваны ў 1909 годзе і рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, двухразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клуб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія з’яўляюцца традыцыйнымі для клуба. Чырвоны і сіні, таксама, з’яўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балоння» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны змясціць 38 279 гледачоў.

За сваю гісторыю клуб перамагаў у італьянскім чэмпіянаце сем разоў. Яны з’яўляюцца шостай самай паспяховай камандай у Серыі A. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота і Кубку Мітропы. Сезон 1998/99 можна лічыць адным з самым паспяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЕФА, дзе саступіла марсельскаму «Алімпіку». У сезоне 2007/08 каманда заваявала пуцёўку ў Серыю А, вярнуўшыся пасля вылету ў сезоне 2004/05.

Гісторыя

Раннія гады

Футбольны клуб «Балоння» быў сфарміраваны Эміліа Арнштайнам, аўстрыйцам які зацікавіўся футболам, калі вучыўся ва ўніверсітэтах у Вене і Празе. Ён і яго брат раней заснавалі яшчэ адзін футбольны клуб, «Black Star», у Аўстрыі.

Клуб быў заснаваны 3 кастрычніка 1909 года. Паводле яго фарміравання, Карла Сандоні стаў спонсарам клуба і генеральным менеджарам, швейцарац Луі Раўш стаў прэзідэнтам клуба, шляхціч Гвіда дэла Вале стаў віцэ-прэзідэнтам, Энрыка Пеналля стаў сакратаром клуба, Серхіа Лампронці касірам клуба, у той час як Эміліа Арнштайн і Леонэ Вінчэнцы сталі клубнымі дарадцамі.

20 сакавіка 1910 года «Балоння» адыграла сваю першую гульню супраць клуба «Віртус». «Балоння» стала мацней сваіх супернікаў, атрымаўшы перамогу з лікам 9:1.

Свой першы сезон клуб правёў у рэгіянальнай лізе, у якасці капітана ў тыя часы выступаў Арыга Градзі. «Балоння» атрымала перамогу ў розыгрышу лігі і прасунулася ў лігу Венета-Эміліяна. Клуб правёў чатыры сезоны ў гэтай лізе, ніколі не занімаючы месца ніжэйшае за пятае. «Балоння» атрымала пуцёўку ў Паўночную Лігу, перш чым усе футбольныя лігі былі адкладзены з-за пачатку Першай сусветнай вайны.

1920-я гады

Пасля Першай сусветнай вайны выступы «Балонні» сталі больш паспяховымі. Першыя дасягненні паўфіналу Паўночнага італьянскага чэмпіянату ў сезоне 1919/20, былі перасягнуты ў наступным сезоне, калі клуб дасягнуў фіналу, дзе саступіў з лікам 2:1 клубу «Про Верчэлі». У сезоне 1923/24 клуб зноў заняў другое месца ў Паўночнай італьянскай лізе, атрымаўшы паражэнне ў фінале ад чэмпіёна Італіі таго года, клуба «Джэноа».

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Італія Бр Франчэска Бардзі 1992
3 Аўстрыя Аб Штэфан Пош 1997
4 Уругвай Аб Хаакін Соса 2002
5 Францыя Аб Адама Сумааро 1992
6 Харватыя ПА Нікола Мора 1998
7 Італія ПА Рыкарда Арсаліні 1997
8 Аргенціна ПА Нікалас Дамінгес 1998
9 Аўстрыя Нап Марка Арнаутавіч 1989
10 Італія Нап Нікола Сансонэ 1991
11 Нідэрланды Нап Джошуа Зіркзэ 2001
14 Італія Аб Кевін Баніфацы 1996
17 Чылі ПА Гары Медэль 1987
18 Італія Нап Антоніа Раймонда 2004
19 Шатландыя ПА Льюіс Фергюсан 1999
20 Швейцарыя ПА Мішэль Эбішэр 1997
21 Італія ПА Раберта Сарыяна Капітан каманды 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
22 Грэцыя Аб Харалампас Лікаяніс 1993
23 Італія Бр Нікола Баньяліні 2004
24 Італія Аб Рыкарда Сціванела 2004
26 Калумбія Аб Джон Лукумі 1998
28 Польшча Бр Лукаш Скарупскі 1991
29 Італія Аб Ларэнца Дэ Сільвестры 1988
30 Нідэрланды ПА Ердзі Схутэн 1997
33 Нідэрланды Аб Дэнса Касіус 2002
50 Італія Аб Андрэа Камб’яза 2000
55 Італія ПА Эмануэль Віньята 2000
66 Італія Аб Уіздам Амі 2005
82 Польшча ПА Кацпар Урбанскі 2004
99 Гамбія Нап Муса Бароу 1998
Нігерыя Нап Аржы Акванкво 1998
Гамбія ПА Муса Джувара 2001
Фінляндыя ПА Ніклас Пюхція 2003

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Балоння
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1909 годзе