wd wp Пошук:

Гарлянка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарлянка. Гарля́нка[3], дуброўка (Ajuga) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным сцяблом. Лісце суцэльнае, сцябловае часам трохраздзельнае, супраціўнае, ніжняе часта сабранае ў прыкаранёвую разетку, суцэльнакрайняе або зубчастае. Кветкі сінія, блакітныя, ружовыя, белыя, зрэдку жоўтыя, у несапраўдных пазушных кальчаках, сабраных у коласападобныя суквецці. Плод — шматарэшак.

Арэал і экалогія

Адрозніваецца каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца: гарлянка паўзучая (Ajuga reptans), расце пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, на лугах і палянах; гарлянка жэнеўская (Ajuga genevensis) часам расце на сухіх схілах і лугах, у хваёвых лясах, каля дарог і ў ярах; гарлянка пірамідальная (Ajuga pyramidalis) трапляецца каля дарог і сцежак у хвойных лясах.

Значэнне

Лекавыя (вяжучы, мачагонны, ранагоючы сродак), меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 10. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Ясноткавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак