wd wp Пошук:

Ганна Цэльская

Ганна Цэльская (канец 1380 або пачатак 1381 — 20 або 21 сакавіка[3] 1416 ў Кракаў) — каралева Польшчы, другая жонка караля Уладзіслава II Ягайлы, дачка графа Цэльскага Вільгельма фон Цэле і Ганны — дачкі польскага караля Казіміра III.

Жыццяпіс

Маладосць у Цэле

У 1394 годзе, пасля смерці бацькі і другой жаніцьбы сваёй маці, трапіла пад апеку свайго дзядзькі, графа Германа II фон Цэле[4]. У канцы 1400 гадоў да Цэле прыбыло польскае пасольства, у складзе якога былі Іван з Абехава, Гінча з Рогава і Ян з Астраўца. Яны прыбылі па загадзе польскага караля Уладзіслава II Ягайла з мэтай заключэння з графам Германам папярэдняга шлюбнага пагаднення паміж Уладзіславам і Ганнай. Паводле традыцыі ўжо паміраючая Ядвіга Анжуйская нібыта рэкамендавала, каб Ганна пасля яе заняла польскі трон[4]. 23 красавіка 1401 Папа Рымскі Баніфацый IX блаславіў будучых маладых, паколькі Ганна была ў трэцім калене роднаснай з першай жонкай Ягайлы Ядвігай.

Шлюб з Уладзіславам Ягайлам

Ганна і Ягайла

16 ліпеня 1401 года Ганна прыбыла ў Кракаў, аднак шлюб адкладаўся восем месяцаў. 29 студзеня 1402 года ў Кафедральным саборы Святых Станіслава і Вацлава на Вавелі Ганна Цэльская стала другой жонкай Уладзіслава Ягайлы. 25 лютага 1403 года ў тым жа самым саборы Ганна была каранаваная на караля Польшчы.

Дзякуючы шлюбу з Ганнай кароль Польшчы ўмацаваў сваю ўладу ў Каралеўстве, паколькі яна была прадстаўніцай дынастыі Пястаў па жаночай лініі. Каралева часта суправаджала караля ў шматлікіх падарожжах. У 1405 годзе запрасіла на Вавель свайго дзядзьку Германа Цэльскага, у 1410 годзе - свайго дзядзьку Сігізмунда Люксембургскага, які быў паслом германскага караля. У 1412 годзе разам з мужам арганізавала вяселле княгіні мазавецкай Цымбаркі і аўстрыйскага князя Эрнста. У гадах 1413-1414 знаходзілася ў Літве ў сувязі з місіяй хрысціянізацыі Жмудзі[5].

Плёткі

У перыяд шлюбу з Ягайлам Ганну падазраюць у нявернасці[5]. 1407 года стараста кракаўскі Клеменс з Маскожава (польск.: Klemens z Moskorzewa) абвінаваціў каралеву ў здрадзе з польскімі рыцарамі Якубам Кабылянскім і Мікалаем Чайкоўскім. Гэтыя абвінавачванні былі прызнаныя ілжывымі, архібіскуп гнезенскі Мікалай Куроўскі зняў з Ганны ўсе абвінавачванні. Годам пазней была абвінавачаная ў здрадзе з Янам Тэнчынскім, у 1411 - з яе нядаўнім абаронцам Мікалаем Куроўскім.

Смерць і пахаванне

У канцы 1415 года Ганна захварэла і 20 або 21 сакавіка 1416 года памерла ў Кракаве. Была пахаваная ў кафедры на Вавелі каля алтара Святой Дароты. У шлюбе Ганны і Ягайла была народжаная 8 красавіка 1408 года дачка Ядвіга Ягелонка (1408—1431).[6].

Даследчыца Крысціна Пярадзька сцвярджала, што яна памерла 21 мая 1416 года і была пахавана ў капліцы каралевы Сафіі Кракаўскай кафедры (цяпер тут помнік графа Патоцкага),[7] таксама, спасылаючыся на надпіс надмагільнага каменя Ульрыка фон Тэка ў касцёле у Міндэльгайме, пра дату смерці яе маці ў 1425 годзе.[8]

Заўвага

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów i Domu Wazów w Polsce*. — Kraków, 2005. — S. 67—68 (pierwodruk: 1968);* Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań — Wrocław, 1999. — S. 128.
  4. 1 2 Spórna M., Wierzbicki P. Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego… — S. 23.
  5. 1 2 Spórna M., Wierzbicki P. Słownik władców Polski i pretendentów do tronu polskiego… — S. 24.
  6. Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów… — S. 81.
  7. Pieradzka K. Anna Cylejska… — S. 121.
  8. Pieradzka K. Anna (1366—1425)… — S. 123.

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вавельскім саборы
Катэгорыя·Памерлі 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1381 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1416 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Княгіні і каралевы польскія
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Славеніі