wd wp Пошук:

Сабор Святых Станіслава і Вацлава

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касцёл Святога Вацлава.

Галоўны ўваход
Інтэр'ер сабора

Сабор святых Станіслава і Вацлава ў Кракаве быў пабудаваны на ўзгорку Вавель. Царква з’яўляецца кафедральным саборам Кракаўскай архідыяцэзіі каталіцкай царквы Польшчы.

Гісторыя

На месцы цяперашняга храма раней размяшчаліся два іншыя будынкі: Кафедральны касцёл св. Вацлава (быў пабудаваны ў 1020 і разбураны чэшскім князем Бржэціславам ў 1038) і асвечаны ў 1142 трохнефны касцёл біскупа і святога велікамучаніка Станіслава Шчапаноўскага. Гэты будынак згарэў ў 1305 годзе, засталася толькі крыпта св. Леанарда.

Некалькі гадоў пазней біскуп Нанкер пачаў будаваць трэці, ужо гатычны храм. Паколькі Кракаў заставаўся да 1609 года сталіцай Польшчы, кафедральны сабор служыў адначасова прыдворным храмам, а ў падземных пахавальнях спачываюць каралі Польшчы.

Вавельскі сабор быў у наступных стагоддзях неаднаразова перабудаваны. Вакол будынка былі пабудаваныя капліцы, сярод іх капліца караля Жыгімонта, шэдэўр рэнесанснай архітэктуры, работы італьянскага дойліда Барталамеа Берэцы (1533).

На званіцы Жыгімонта, пабудаванай у XIV стагоддзі як частка ўмацаванняў Вавельскага пагорка, знаходзіцца звон “Зігмунд”, самы вядомы са званоў Польшчы, з’яўляецца нацыянальным сімвалам краіны.

Ў 1399 годзе ў архікафедральным саборы была пахавана каралева Польшчы святая Ядзвіга, а ў XVII стагоддзі пабудаваны ў цэнтры сабора маўзалей святога Станіслава Шчапаноўскага.

Вядомыя асобы

Саркафаг Юльюша Славацкага

У кафедры пахаваныя амаль усе каралі Польшчы ад Уладзіслаў I Лакетка да Станіслава Ляшчынскага (17 каралёў, у тым ліку 2 каралевы), кракаўскія біскупы і іншыя вядомыя дзеячы.

Каралі польскія Святыя
Іншыя

Літаратура

Спасылкі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Вавель
Касцёлы Кракава
Касцёлы Кракаўскай архідыяцэзіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Храмы Святога Станіслава
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Храмы Святога Вацлава
Саборы Польшчы