wd wp Пошук:

Літоўскае княства

Літоўскае княства , згодна з літуанацэнтрычнай гіпотэзай, — (лац.: Ducatus Lithuaniae; літ.: Lietuvos kunigaikštystė) дзяржаўнае ўтварэнне этнічных літоўцаў, якое існавала з XIII стагоддзя да 1413 і было складовай часткай і зародкам ВКЛ і праз гэта падкрэсліваецца выключная роля продкаў сучасных літоўцаў у стварэнні ВКЛ і другараднасць продкаў сучасных беларусаў. Іншыя альтэрнатыўныя назвы тэрытарыяльнага ўтварэння, згодна з літоўскай гістарыяграфіяй, былі Аўкштайція або Літоўская зямля (XIII стагоддзе), Віленскае княства (XIV — пачатак XV стст), Lithuania Propria або проста Літва (у вузкім сэнсе).

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты