wd wp Пошук:

Галіна Орса

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Орса. Галіна Орса (15 лютага 19306 красавіка 1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог. Дачка Аляксандра Орсы і сястра Алы Орса-Рамана.

Біяграфія

Нарадзілася 15 лютага 1930 года ў сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў у вёсцы Нягневічы гміны Нягневічы Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

З лета 1944 года разам з бацькоўскай сям’ёй яна апынулася на эміграцыі. У 1949 годзе скончыла Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Віндышбергердорфе [1], у тым жа годзе прыехала ў ЗША.

Была актыўнай удзельніцай Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі і Згуртавання беларускай моладзі ў Нью-Ёрку[2], спявала ў хоры, танчыла і выступала ў драматычнай групе. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання і Жаночага згуртавання, актыўнай парафіянкай прыходу БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1960-х была настаўніцай у беларускай школцы, якая дзейнічала пры гэтай царкве.

Памерла 6 красавіка 1984 года ў Нью-Ёрку. Пахаваная ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Зноскі

  1. Максімюк Ян. «Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950)». — Нью Ёрк-Беласток: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 1994. — ISBN 83-902162-0-5.
  2. Запруднік, Я. Дванаццатка… — С. 458.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нягневічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Постаці БАПЦ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША