wd wp Пошук:

Ала Аляксандраўна Орса-Рамана

Ала Аляксандраўна Орса-Рамана (1936, г. Навагрудак, Польшча, цяпер у Гродзенскай вобласці, Беларусь) — грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскі вучоны-хімік. Доктар хімічных навук (1967). Дачка Аляксандра Орсы.

Біяграфія

Нарадзілася ў Навагрудку ў 1936 годзе. З 1944 года ў Германіі, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945—1949). У 1949 годзе разам з бацькамі пераехала ў ЗША. Скончыла гарадскі(англ.) бел. (1957) і політэхнічны ўніверсітэты(руск.) бел. ў Нью-Ёрку. З 1971 года выкладчык, потым прафесар кафедры біяхіміі Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта. Старшыня Бруклінскага аддзела Амерыканскага хімічнага таварыства, член Амерыканскай крышталеграфічнай асацыяцыі(руск.) бел. і Амерыканскага камітэта па хіміі.

У 1956—1992 кіраўнік беларускага танцавальнага ансамбля «Васілёк» (Нью-Ёрк). Прапагандуе ў ЗША беларускую культуру і гісторыю. Актывістка Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы за мяжой. Член Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку і іншых грамадскіх арганізацый беларусаў у ЗША. Аказвае дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар навуковых прац па даследаванні крышталічнай структуры арганічных злучэнняў у нізкіх тэмпературах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
Катэгорыя·Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
Катэгорыя·Хімікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў