Галіна Гаўрылаўна Петрачэ́нка[1] (20 студзеня 1924 — 12 лютага 1993) — вучоны ў галіне педагогікі, кандыдат педагагічных навук (1954), прафесар (1983).
Нарадзілася ў вёсцы Бярозаўка (Кармянскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь). У 1945 годзе скончыла Астраханскі педагагічны інстытут, у 1948 годзе — Ленінградскі педагагічны інстытут. З 1948 года працавала ў Міністэрстве асветы БССР. З 1953 года Г. Г. Петрачэнка ў Беларускім педагагічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка), з 1966 года на пасадзе загадчыка кафедрай.
Г. Г. Петрачэнка належаць навуковыя працы па псіхолага-педагагічных асновах дашкольнага выхавання і праблемах адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту. Сярод апублікаванага: