wd wp Пошук:

Марк Ізрайлевіч Бернштэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бернштэйн. Марк Ізрайлевіч Бернштэйн (нар. 19 жніўня 1965, Мінск) — беларускі прадпрымальнік і спецыяліст IT-галіны. Найбольш вядомы як рэдактар рускамоўнага раздзела Вікіпедыі пад псеўданімам Pessimist2006[2][3][4][5].

У сакавіку 2022 года Бернштэйн схоплены супрацоўнікамі ГУБАЗіК, меркавана, паводле абвінавачвання ў парушэнні расійскага закона пра фэйкавыя навіны ў сувязі з рэдагаваннем ім артыкулаў у Вікіпедыі на тэму расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе[3][6][7][8][9][10][11][12].

Біяграфія

Паходжанне

Нарадзіўся ў Мінску. У 1982—1896 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Паводле звестак 2009 года, жыў у Мінску[2].

Удзел у рэдагаванні Вікіпедыі

З канца 2009 года[2] да пачатку 2022 года[3] Бернштэйн уваходзіў у лік 50 найлепшых рэдактараў рускамоўнай Вікіпедыі, зрабіў больш за 200 000 правак[3]. Сваім «найлепшым» дасягненнем у 2009 годзе называў працу над артыкулам пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якой працытаваў каля 250 крыніц. Бернштэйн раіў новым рэдактарам Вікіпедыі спачатку вывучыць мадэлі рэдагавання дасведчаных рэдактараў Вікіпедыі і быць гатовымі да сумеснай працы з рэдактарамі, якія трымаюцца вельмі розных і часта супрацьлеглага гледжання, што лічыў ключом для распрацоўкі артыкулаў Вікіпедыі[2].

Арышт у 2022 годзе

10 сакавіка 2022 года расійскі Telegram-канал «Мракоборец» апублікаваў асабістыя звесткі Марка Бернштэйна і абвінаваціў яго ў парушэнні новага закона пра публікацыю фэйкавых навін. Канал заявіў, што рэдагаванне Бернштэйнам артыкулаў Вікіпедыі пра ўварванне Расіі ва Украіну парушае гэты закон[6][13].

11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў Бернштэйна ў Мінску[3][14]. Прарасійскія Telegram-каналы рэжыму Лукашэнкі апублікавалі відэазапіс захопу Бернштэйна і абвінавацілі яго ў распаўсюджванні «фэйкавай і антырасійскай» інфармацыі[3][6]. 12 сакавіка суд прыгаварыў яго да 15 сутак арышту паводле артыкула 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэння Рэспублікі Беларусь («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў»)[15][16][17].

11 сакавіка 2022 года Фонд Вікімедыя, які кіруе Вікіпедыяй і іншымі праектамі Вікімедыя, заявіў у адказ на запыт пра затрыманне Бернштэйна, што «групы Фонда „Давер, бяспека і правы чалавека“ [назірала] за працяглым крызісам ва Украіне і [была] ў шчыльным кантакце з супольнасцямі [Вікіпедыі] ў рэгіёне, каб забяспечыць іх бяспеку і рэагаваць на іх патрэбы»[3].

26 сакавіка 2022 года, па заканчэнні адміністрацыйнага арышту, стала вядома, што супраць Марка Бернштэйна распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»)[18], ён застаецца ў зняволенні.

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://pessimist2006.livejournal.com/200229.html
  2. 1 2 3 4 Ананьев Р. В.. Писать для Википедии интересно и… выгодно (нявызн.). Мир энциклопедий.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus(англ.) . The Verge (11 сакавіка 2022).
  4. «Распространял антироссийские фейки». В Беларуси задержали активиста и редактора Wikipedia // Новое время, 14.03.2022
  5. Мирченко Б. В Беларуси «за антироссийскую информацию» задержали редактора «Википедии» // Highload, 14.03.2022
  6. 1 2 3 В Беларуси задержали Марка Бернштейна — активиста и популяризатора интернет-энциклопедии Wikipedia.org(руск.) . Зеркало недели (11 сакавіка 2022).
  7. В Беларуси задержали редактора Wikipedia Марка Бернштейна. Возможно, дело в российском законе “о фейках”(руск.) . dev.by.
  8. Aleksey K. По запросу ФСБ в Беларуси задержан известный редактор Википедии, минчанин Марк Бернштейн(руск.)  (недаступная спасылка). TJ (11 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 21 сакавіка 2022.
  9. В Минске задержали топового редактора Википедии(руск.) . Европейское радио для Беларуси.
  10. В Минске задержали топового редактора Википедии за “антироссийские материалы”(руск.) . Общественно-политический журнал «Чеснок» (11 сакавіка 2022).
  11. В Минске задержали редактора «Википедии» за распространение антироссийских материалов(руск.) . Инфо24.ru.
  12. Бойцы ГУБОПиКа задержали IT-специалиста и блогера Марка Бернштейна(руск.) . Белсат.
  13. В Беларуси задержали редактора “Википедии” Марка Бернштейна(руск.) , Current Time TV (11 March 2022). Праверана 12 March 2022.
  14. Entrepreneur, Activist Mark Bernstein Detained In Minsk(англ.) . Хартыя’97.
  15. Популяризатору интернет-энциклопедии Wikipedia Марку Берштейну дали 15 суток — за «неповиновение»(руск.) . Зеркало недели (12 сакавіка 2022).
  16. Блогера Марка Бернштейна арестовали на 15 суток за «неподчинение милиции»(руск.) . Медиазона Беларусь.
  17. Wiki-активист Марк Бернштейн получил 15 суток(нявызн.) . Reform.by (12 сакавіка 2022).
  18. На аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна завялі крымінальную справу (нявызн.). Наша Ніва (26 сакавіка 2022).
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ