wd wp Пошук:

Фанон

Нармальныя моды ваганняў у крышталі. Амплітуда ваганняў была павялічана для выгоды прагляду; у рэальным крышталі, яна звычайна істотна менш міжатамнай адлегласці.

Фано́н (ад грэч.: φωνή / phonē голас): квант ваганняў атамаў крышталічнай рашоткі; адна з квазічасцінак; належыць да ліку базонаў.

Фаноны падзяляюцца на аптычныя і акустычныя, у залежнасці ад вонкавага падабенства працэсаў з іх удзелам, адпаведна, да аптычных ці акустычных з’яваў. Таксама фанонамі называюцца квазічасцінкі, што адпавядаюць элементарным узбуджэнням у звышцечным геліі, і апісваюць вагальны рух квантавай вадкасці, і характарызуюцца імпульсам, а не квазіімпульсам, як рэшта фанонаў.

Канцэпцыя фанонаў дазволяе апісваць шмат якія якасці цвёрдых целаў з выкарыстаннем кінетычнай тэорыі газаў (напрыклад, рашотачную цеплаправоднасць ці паглынанне гуку). Праз узаемадзеянне фанонаў адзін з адным і з іншымі квазічасцінкамі (электронамі праводнасці, магнонамі і інш.) апісваюцца, між іншым, такія працэсы, як электрычнае супраціўленне металаў і паўправаднікоў, звышправоднасць, магнітная рэлаксацыя, фераакустычны рэзананс і інш.

Канцэпцыя фанонаў была ўведзеная праз разгляд нармальных ваганняў у крышталях у паняццях квантавай механікі. Адным з вынікаў з’яўляецца магчымасць прадстаўлення вагальнага стану крышталя, у гарманічным набліжэнні, як ідэальнага газу фанонаў. Такі ідэальны газ фанонаў, між іншым, утрымлівае большую частку цеплавой энергіі крышталя пры T >= 300K.

Тэрмін Ф. быў уведзены І. Тамам паводле аналогіі з квантам электрамагнітнага поляфатонам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Калектыўныя з’явы ў кандэнсаваных асяроддзях
Катэгорыя·Квазічасціцы
Катэгорыя·Фізіка цвёрдага цела