Гады́нь — возера ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дняпро, прыкладна за 4 км у напрамку на ўсход ад горада Рэчыца, на захад ад вёскі Капань.
Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 3,62 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 7,35 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м. Правы бераг возера нізкі, забалочаны. На возеры 2 астравы. У паўночнай частцы злучаецца з возерам Крывы Гіраў, на поўдні выцякае ручай у раку Дняпро.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, карась і іншыя віды рыб.