wd wp Пошук:

Гаворачыя галовы

«Гаво́рачыя гало́вы» (польск.: Gadające głowy) — польскі чорна-белы дакументальны фільм 1980 года, зняты Кшыштафам Кеслёўскім па ўласным сцэнарыі. Фільм атрымаў узнагароду на Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Оберхаўзене (1981)[1].

Пра фільм

У 1979 годзе Кшыштаф Кеслёўскі правёў своеасаблівае сацыялагічнае даследаванне. Палякам рознага ўзросту, роду дзейнасці і сацыяльнага становішча задаваліся чатыры простыя пытанні:

Вынікам гэтага апытання стаў невялікі дакументальны фільм. Кеслёўскі адабраў адказы 44 чалавек і расставіў іх у храналагічным парадку: ад наймалодшага да найстарэйшага. Цягам 14 хвілін на экране адна за адной з’яўляюцца «гаворачыя галовы», а ў ніжнім правым куце адлюстроўваецца год нараджэння чалавека. Пачынаючы ад немаўлятка, якое яшчэ не ўмее размаўляць, праз дзяцей, школьнікаў, студэнтаў, дарослых і састарэлых мы назіраем як змяняюцца жаданні людзей рознага ўзросту і ў розных жыццёвых сітуацыях. Фільм уяўляе сабой своеасаблівы калектыўны партрэт палякаў[1][2].

Узнагароды

Уплыў на кінематограф

Фільм «Гаворачыя галовы» спарадзіў шэраг падобных прац. Сярод іх дакументальны фільм беларускай рэжысёркі Вольгі Дашук «Партрэт» (2016). «Гэты фільм — спроба калектыўнага партрэту сучасных беларусаў — ад гадавалага дзіцяці да амаль 100-гадовых. Яны адказваюць на розныя пытанні. Пра перажытае гора. Пра тое, чаго баяцца. Пра нацыянальнае пачуццё. Пра самае важнае для іх. І пра мары»[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Gadające głowy (польск.) . Інтэрнэт-база польскага кіно. «FilmPolski.pl». Праверана 12 верасня 2018.
  2. Gadające głowy (польск.) . Вэб-сайт «Filmweb.pl». «Filmweb.pl». Праверана 12 верасня 2018.
  3. Інга Астраўцова. Партрэт. Фільм Вольгі Дашук (бел.) . «Белсат» (30 студзеня 2017). Праверана 12 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы
Катэгорыя·Фільмы, знятыя ў Польшчы
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Кароткаметражныя фільмы Польшчы
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Польшчы
Катэгорыя·Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага
Катэгорыя·Фільмы 1980 года
Катэгорыя·Фільмы на польскай мове
Катэгорыя·Кароткаметражныя фільмы