Дакументальнае[ru] кіно (або неігравое кіно) — від кінематографа. Дакументальным называецца фільм, у аснову якога ляглі здымкі сапраўдных падзей і асоб. Тэрмін «дакументальны» (англ.: documentary) у дачыненні да такога жанру/віду кіно быў упершыню прапанаваны Джонам Грырсанам[en] (пад псеўданімам «Кінаглядач» англ.: The Moviegoer) у рэцэнзіі на фільм Роберта Флаэрці[en] «Маана паўднёвых мораў[en]», апублікаванай 8 лютага 1926 года ў The New York Sun[en].[1] Да гэтага французскія журналісты і крытыкі называлі так фільмы, зробленыя на матэрыялах здымак вандровак. Грырсан жа вызначыў дакументальнае кіно як «творчую распрацоўку рэчаіснасці»[2].
Першыя дакументальныя здымкі былі зроблены яшчэ пры зараджэнні кінематографа. Тэмай для дакументальных фільмаў найчасцей становяцца цікавыя падзеі, культурныя з’явы, навуковыя факты і гіпотэзы, а таксама знакамітыя персоны і супольнасці. Майстры гэтага віду кінатворчасці нярэдка ўзнімаліся да сур’ёзных філасофскіх абагульненняў у сваіх творах. Рэканструкцыі сапраўдных падзей у ігравым (англ.: fiction) кінематографе (напрыклад, гістарычны фільм, біяграфічны фільм, і т. п.) не адносяцца да дакументальнага кіно.
Дакументальнае кіно на Вікісховішчы |