wd wp Пошук:

Габрыэль Метсю

Габрыэль Метсю (нідэрл.: Gabriel Metsu; студзень 1629, Лейдэн — (пахаваны) 24 кастрычніка 1667, Амстэрдам) — галандскі мастак, майстар жанравага, партрэтнага і гістарычнага жывапісу.

Жыццё і творчасць

Сын мастака Жака Метсю (каля 1588 — сакавік 1629). Першыя ўрокі малявання атрымаў ад бацькоў. Працягнуў мастацкую адукацыю (як і Стэн) у Нікалауса Кнюпфера ва Утрэхце, а таксама навучаўся ў Яна Венікса. Хрышчоны, хутчэй за ўсё, у каталіцкай прыхаванай царкве, але запісы аб хрышчэнні не захаваліся. Да 1657 г. амаль без перапынку пражывае ў Лейдэне, дзе становіцца ў 1648 г. адным з заснавальнікаў гільдыі святога Лукі. Каля 1655 г. перабраўся ў Амстэрдам, жыў у завулку на Прынсенграхце, побач з броварам і побач з яго сваяком Філіпсам Метсю. У 1658 г. ажаніўся з Ізабелай дэ Вольф, дачкой ганчара і мастачкі Марыі дэ Грэбер.

У яго ранніх працах на гістарычныя тэмы адлюстраваны ў асноўным міфалагічныя, алегарычныя і біблейскія сюжэты і адчуваецца ўплыў школы Рэмбранта. У працах пасля 1650 г. Метсю звяртаецца да гарадскіх і жанравых сцэн з паўсядзённага жыцця галандскіх абывацеляў. У гэтых сваіх працах удасканальвае манеру малюнка Яна Стэна, Яна Вермера і Пітэра дэ Хоха, надае ёй выраз глыбейшай пачуццёвасці і ў той жа час больш спакойнага настрою. У канцы жыцця, знаходзячыся пад уплывам лейдэнскай школы жывапісу, вялікае значэнне надае майстэрству дэталіроўкі, асабліва ў малюнку раскошных тканін, якія пры гэтым павінны былі выглядаць гладкімі і бліскучымі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Gabriël Metsu
  3. Gabriel Metsu // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 https://data.bnf.fr/ark:/12148/cb149577645
  5. Gabriël Metsu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  8. 1 2 3 4 https://rkd.nl/explore/artists/55549
  9. https://art.thewalters.org/detail/2074/the-note/
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі-жанрысты Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі гістарычнага жанру
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідэрландах
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Нідэрландаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1667 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XVII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1629 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейдэне