wd wp Пошук:

Вітаўтас Сірыёс-Гіра

Ві́таўтас Сі́рыёс-Гі́ра (літ.: Vytautas Sirijos Gira; 12 красавіка 1911, Вільня — 14 лютага 1997, Вільнюс) — літоўскі паэт, празаік, перакладчык; сын пісьменніка Людаса Гіры. Сірыёс — псеўданім, які стаў разам з прозвішчам літаратурным імем.

Біяграфія

З 1920 года жыў у Каўнасе. У 1931 года скончыў Каўнаскую езуіцкую гімназію і ў тым жа годзе выпусціў першую кнігу вершаў «Гол у будучыню». У 19311936 гадах навучаўся медыцыне ва Універсітэце Вітаўта Вялікага. Працаваў журналістам, настаўнікам. У сталым узросце скончыў Віленскі ўніверсітэт, атрымаў дыплом (1949) і працаваў урачом.

Жонка Альмоне Сірыёс-Гірэне (Almonė Sirijos Girienė), дачка Дануце Сірыёс-Гірайце (Danutė Sirijos Giraitė), сын Альгірдас Сірыёс-Гіра (Algirdas Sirijos Gira).

Творчасць

Выпусціў некалькі зборнікаў вершаў і раманаў. Першы раман «Буэнас-Айрэс» (1956) распавядае пра даваенны Каўнас.

Аўтар п’ес. Суаўтар сцэнарыя кінастужкі «Адам жадае быць чалавекам» (суаўтар сцэнарыя і рэжысёр Вітаўтас Жалакявічус; 1959).

Пераклаў на літоўскую мову паэму Адама Міцкевіча «Гражына», творы Міхаіла Зошчанкі, Кацюбінскага.

Творы перакладаліся на нямецкую, польскую, рускую, чэшскую, эстонскую і іншыя мовы.

Кнігі вершаў

Зборнікі апавяданняў і аповесцей

Раманы

П’есы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Літоўскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта