wd wp Пошук:

Віталь Міхайлавіч Воўк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Воўк (значэнні).

Вітáль Міхáйлавіч Вóўк (1962, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2014[1]—2018).

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «аўтамабілі і трактары», а ў 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы спецыяльнасць «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1984—2001 гадах працаваў на розных пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе, а затым — Мінскім заводзе колавых цягачоў.

У 2001—2006 гадах з’яўляўся генеральным дырэктарам ТАА «ЮКОЛА-СЭРВІС» і ТАА «ЮКОЛА Мотарс».

У 2006—2010 гадах — намеснік генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі завод колавых цягачоў» па камерцыйных пытаннях, з 2010 па 2011 год — генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Волат-Санцзян».

З кастрычніка 2011 г. па снежань 2014 Віталь Міхайлавіч Воўк узначальваў ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 27 снежня 2014 прызначыў Віталя Міхайлавіча Воўка Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].

16 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Міністра прамысловасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў[4].

18 верасня 2018 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці[5].

11 чэрвеня 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі трактарны завод»[6].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Віталь Воўк назначаны міністрам прамысловасці
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь (нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  4. Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта(бел.)   (нявызн.)?. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 16.08.2018.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 370 «О В. М. Вовке»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (18 верасня 2018).
  6. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. // БелТА
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 23 чэрвеня 2014 г. № 294 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (нявызн.).
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні» (нявызн.).
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мінскі трактарны завод
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)