wd wp Пошук:

Віталь Аляксеевіч Цыганкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыганкоў.

Віта́ль Аляксе́евіч Цыганко́ў (нар. 22 кастрычніка 1969, Мінск[1]) — беларускі журналіст, сузаснавальнік беларускага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН».

Біяграфія

Віталь Аляксеевіч Цыганкоў нарадзіўся ў сям’і савецкага і беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксея Гаўрылавіча Цыганкова і выкладчыцы гандлёвага тэхнікума Галіны Цімафееўны Цыганковай. Фактычным месцам нараджэння з’яўляўся горад Шчучын, куды маці прыехала да сваіх бацькоў, аднак па яе ініцыятыве афіцыйная рэгістрацыя нараджэння адбылася ў Мінску.

Віталь Цыганкоў скончыў сярэднюю школу горада Мінска № 51. У 1986 г. паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, вучоба на якім была часова перапынена прызывам на тэрміновую ваенную службу (праходзіў яе ў горадзе Тарту ў ЭССР).

Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў у газеце «Знамя Юности» (бел.: Сцяг Юнацтва). У канцы 1991 г. сумесна з Алесем Ліпаем заснаваў «БелаПАН» (першае недзяржаўнае агенцтва навін у Беларусі), дзе працаваў намеснікам дырэктара на працягу года. Пасля гэтага Віталь Цыганкоў выконваў журналісцкую працу ў палітычным аддзеле газеты «Звязда». З 1994 г. пачаў паралельна супрацоўнічаць з беларускай службай Радыё «Свабода». У тым жа годзе стаў першым у Беларусі карэспандэнтам «Associated Press». У 1995 г. перайшоў са «Звязды» ў газету «Свабода», дзе працаваў да 1997 г. З 1992 г. па 1996 г. быў карэспандэнтам расійскай «Независимой газеты» (бел.: Незалежная газета). Пэўны час супрацоўнічаў з японскім інфармацыйным агенцтвам «Jiji Press». З 1997 г. па 1999 г. і з 2003 г. па 2007 г. жыў у Празе, працуючы ў сядзібе радыёстанцыі «Свабода».

Асабістае жыццё

Жонка, Вольга Валер’еўна Цыганкова (дачка Валерыя Астапава — першага ў гісторыі незалежнай Беларусі міністра па надзвычайных сітуацыях), працуе ўрачом. Пара мае сына Багуслава.

Віталь Цыганкоў мае I разрад па шахматах.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Фактычным месцам нараджэння з’яўляўся горад Шчучын, куды маці прыехала да сваіх бацькоў, аднак па яе ініцыятыве афіцыйная рэгістрацыя нараджэння адбылася ў Мінску.
  2. Прэмія імя Алеся Адамовіча Архівавана 20 студзеня 2016.
  3. baj.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучыне