wd wp Пошук:

Вінцэнт Тышкевіч

Вінцэнт Тышкевіч (1757 — 12 сакавіка 1816, маёнтак Дубай каля Пінска[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1780), рэферэндар вялікі літоўскі1781).

Біяграфія

Вінцэнт Тышкевіч

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Антонія Казіміра, генерал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з роду Тызенгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве і маёнткі Лагойск (Мінская губерня), Свіслач (Літоўска-Гродзенская губерня) і Белаполле (Слабодска-Украінская губерня), а таксама шэраг маёнткаў у Пінскім павеце (Мінская губерня). Трымаў Стралкоўскае староства.

Нанова перабудаваў маёнтак Свіслач, заклаў галандскага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Свіслацкую гімназію — цэнтр асветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагоддзя[2].

У 1778 г. пабраўся шлюбам з Марыяй-Тэрэзай Панятоўскай (1761—1831), пляменніцай польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава-Аўгуста, ад якой не меў дзяцей.

Паводле тэстаменту ад 1813 г. свае багатыя маёнткі перадаваў сваякам: Лагойск адпісаў графу Пію Тышкевічу (1756—1858), Белаполле — украінскім Тышкевічам, а Свіслач — графу Юзафу Тышкевічу (1724—1815), старосце вяляціцкаму.

Цікавыя факты

Вінцэнт Тышкевіч практыкаваў пакаранні ў дачыненні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку[3].

Зноскі

  1. Патоцкі Леан. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын i Ружану — Мн.: «Полымя», 1997.
  2. С. Раманаў. Гэты знаёмы і незнаёмы Тышкевіч Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Свіслацкая газета», 7 красавіка 2008.
  3. Андрэй Кіштымаў. Эканамічныя асновы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. Архівавана 5 сакавіка 2016. // Гістарычны Альманах. Том 3, 2000.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1816 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Тышкевічы
Катэгорыя·Старосты стралкоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1757 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка