wd wp Пошук:

Вінцэнт Война

Вінцэнт Война (? — пасля 18 сакавіка 1615) — ротмістр каралеўскі (1608), дваранін (1609), староста інтурскі.

Біяграфія

З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Сямёна. Браў удзел у кампаніях мультанскіх, маскоўскіх, інфлянцкіх, барацьбе з татарамі на Падоллі. У пачатку вайны ў Інфлянтах быў паручнікам гусарскай роты падчашага літоўскага Януша Радзівіла. На мяжы 1602—1603 гадоў стаў паручнікам гусарскай роты польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча і камандаваў ёю яшчэ прынамсі ў 1606 годзе. У бітве пад Кірхгольмам (1605) камандаваў 300-конным атрадам гусарыі ў цэнтры фармацыі войскаў Рэчы Паспалітай, атака гусарыі і курляндскіх рэйтараў пачатая Войнам разбіла шведскую пяхоту, у бітве паранены[1]. У 1608 годзе атрымаў ліст прыпаведны на ўласную 100-конную гусарскую роту. Пратэкцыяй вялікага гетмана Яна Караля Хадкевіча атрымаў за заслугі некалькі наданняў, у тым ліку староства інтурскае.

У лістападзе 1609 года дваранін Вінцэнт Война разам з каралеўскім сактаратром Гжэгажам Каханскім пасланы каралём Янам Казімірам у абоз канфедэратаў пад Смаленск, каб запэўніць іх у выплаце заробкаў і асцярожна папракнуць за ўтварэнне канфедэрацыі і рабаванне валасцей, а таксама паспрабаваць заахвоціць жаўнераў да ўдзелу ў вайне на тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы.

У 1612 годзе ажаніўся з Гальшкай, дачкой маршалка надворнага літоўскага Пятра Весялоўскага, пасагам атрымаў 4700 злотых. У сакавіку 1615 года склаў тастамент, прызначыўшы экзекутарамі суфрагана віленскага Абрагама Войну, крайчага літоўскага Андрэя Войну і падсудка віленскага Адама Унучка. Неўзабаве памёр.

Сям’я

У шлюбе з Гальшкай з Весялоўскіх меў трох дачок — Катажыну, Анну, Соф’ю.

Зноскі

  1. Leszek Podhorodecki. Rapier i koncerz. Z dziejów wojen polsko-szwedzkich. — Warszawa: Książka i Wiedza, 1985. s. 493, ilustr. w tekście — S. 94, 100.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Ротмістры
Катэгорыя·Войны-Грычынавічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Войны-Грычынавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты інтурскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі