wd wp Пошук:

Сямён Война

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Сямён Войнавіч Грычынавіч (?—1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (1588—1599); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі.

Моладаўскі звон

З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вял. кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе, на памяць пра летась памерлага бацьку, заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваную ўпершыню Спрогісам у канцы XIX ст.

Жанаты быў прынамсі двойчы, першы раз з Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх, другі з Гальшкай Севасцьянавай. У першым шлюбе нарадзіліся сыны Мацей, Вінцэнт, Андрэй, Бенедыкт і дочкі Аўдоцця, Марына, Ганна. У другім шлюбе — сыны Рыгор, Аляксандр і дочкі Варвара, Алена. Гэтых дзяцей ён згадвае ў сваім тастаменце. Вядома, аднак, яшчэ трое яго сыноў «Сямёнавічаў, кашталянічаў мсціслаўскіх» — Юрый, Васіль і Абрам, праз якія прычыны яны не згаданы ў тастаменце і хто іх маці невядома.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Войны-Грычынавічы
Катэгорыя·Старосты горждаўскія
Катэгорыя·Войны-Грычынавічы
Катэгорыя·Маршалкі гаспадарскія
Катэгорыя·Старосты паморскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старосты паштоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты палангскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1599 годзе
Катэгорыя·Цівуны ўжвенцкія
Катэгорыя·Кашталяны мсціслаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай