wd wp Пошук:

Вілі Баўмейстэр

Вілі Баўмейстэр (ням.: Willi Baumeister; 22 студзеня 1889, Штутгарт — 31 жніўня 1955, Штутгарт) — нямецкі мастак-абстракцыяніст і тэарэтык мастацтва.

Жыццё і творчасць

Вілі Баўмайстар нарадзіўся ў Штутгарце ў сям’і камінара. Маці — Ганна Баўмейстэр — была дачкой мастака-дэкаратара; пад яе ўплывам Вілі пачаў маляваць у раннім дзяцінстве. З 1905 года вывучаў дэкаратыўнае мастацтва. У 1909 годзе паступіў у штутгарцкую Акадэмію мастацтваў, дзе навучаўся ў класе кампазіцыі ў Адольфа Хёльцэля. Тут ён пазнаёміўся з Оскарам Шлемерам, з якім яго надоўга звяжуць сяброўскія адносіны.

У 1911 годзе Баўмейстэр на працягу трох месяцаў вучыўся жывапісу ў Парыжы. Вярнуўшыся ў Штутгарт, ён адкрыў уласную студыю. Першая персанальная выстава адбылася ў 1912 годзе ў Цюрыху. У 1913 годзе Баўмейстэр удзельнічае ў «Першым Нямецкім Восеньскім салоне». На яго раннюю творчасць вялікі ўплыў аказаў жывапіс Сезана.

З лістапада 1914 па снежань 1918 года Вілі Баўмейстэр браў удзел у Першай сусветнай вайне. Пасля заканчэння вайны ён вярнуўся ў родны горад і завяршыў курс навучання ў Акадэміі. У 1919 г. ён стаў членам берлінскай Novembergruppe; у гэтым жа годзе, сумесна з Оскарам Шлемерам, заснаваў у Штутгарце групу «Üecht». У 1920 годзе мастак становіцца вядомы за межамі Германіі, у тым ліку дзякуючы кантактам з Фернанам Лежэ і Ле Карбюзье.

У 1919 годзе фарміруецца свой, арыгінальны мастацкі стыль, у якім вялікую ролю адыгрываюць рэльефныя, канструктывісцкія элементы. У сваіх працах гэтага перыяду — параўнальных з палотнамі Мохай-Надзя і іншых майстроў Баўхаўса — В. Баумайстэр шукаў злучныя ніткі паміж жывапісам і архітэктурай. Асабліва гэта адбілася ў яго геаметрычна пабудаваных працах «Сцянныя карціны» (Mauerbilder, 1919-23), якія ўяўлялі сабой рэльефныя каляровыя паверхні з грубай тэкстурай (мастак нярэдка прымешваў да фарбы пясок). Вучні: Петэр Брунінг.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118507559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118507559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118507559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. http://www.villa-wessel.de/AusstellungsSeiten/Zen49_2013/zen49_2013.html Праверана 10 чэрвеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Штутгарце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Штутгарце
Катэгорыя·Памерлі ў Штутгарце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы