wd wp Пошук:

Вільгельм Дзільтэй

Вільгельм Дзільтэй (ням.: Wilhelm Dilthey; 19 лістапада 1833 — 1 кастрычніка 1911) — нямецкі філосаф, псіхолаг, гісторык культуры. Вядучы прадстаўнік філасофіі жыцця, заснавальнік філасофскай герменеўтыкі.

Біяграфія

Вывучаў тэалогію ў Гайдэльбергскім і Берлінскім універсітэтах. Прафесар філасофіі Базельскага ўніверсітэта (1866).

Выказваў ідэю аб узаемасувязі культурных з’яў у грамадстве, якія аб’яднаны ў кожны дадзены гістарычны момант у адзінае, арганічнае цэлае. Лічыў, што ў аснове ўсіх форм культурнай творчасці ляжаць розныя светапогляды, якія ён падзяляў на тры тыпы: натуралізм (пазітывізм), аб’ектыўны ідэалізм (пантэізм), ідэалізм свабоды (тэізм). Прытрымліваўся меркавання аб інтуітыўным спасціжэнні духоўнай цэласнасці асобы і культуры. Разглядаў гісторыю культуры як шэраг твораў «аб’ектыўнага духу», да якога ён адносіў мастацтва, філасофію, рэлігію. Прапанаваў паняцце «навук аб духу».

Аўтар шматлікіх прац па гісторыі заходняй цывілізацыі, нямецкай філасофскай думцы, псіхалогіі: «Уводзіны ў навукі аб духу» (1883), «Ідэя апісальнай і аналітычнай псіхалогіі» (1894), «Узнікненне герменеўтыкі» (1900), «Будова гістарычнага свету ў навуках аб духу» (1910) і інш.

Зноскі

  1. http://www.encyclopedia.com/history/encyclopedias-almanacs-transcripts-and-maps/wilhelm-christian-ludwig-dilthey Праверана 19 чэрвеня 2017.
  2. 1 2 Wilhelm Dilthey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wilhelm Dilthey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Brockhaus Enzyklopädie Праверана 19 мая 2021.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/267416/historicism
  7. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/163592/Wilhelm-Dilthey

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выкладчыкі Базельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Псіхолагі Германіі
Катэгорыя·Гісторыкі Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Кільскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных