wd wp Пошук:

Віктар Чабатарэвіч

Віктар Чабатарэвіч, або Чэбатарэвіч (19067 кастрычніка 1963) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч, настаўнік. Афіцэр БКА, сябра БНП, БНС а потым — Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1906 г. у в. Новы Свержань Мінскага павета ў Мінскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Стаўбцоўскі раён). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, школу падхарунжых Войска Польскага. Да 1939 г. працаваў настаўнікам на Віленшчыне, за нацыянальную дзейнасць сярод вучняў быў пераведзены на працу ў цэнтральную Польшчу. Дасылаў свае карэспандэнцыі ў віленскія выданні «Беларуская крыніца» і «Шлях моладзі».

У пачатку Другой сусветнай вайны падтрымліваў сувязь з беларускімі нацыяналістычнымі арганізацыямі ў Варшаве, у прыватнасці, з Міколам Шчорсам. У 19391941 гг. працаваў настаўнікам у Стоўбцах. Летам 1941-га па польскаму даносу арыштоўваўся немцамі. У 19411942 гг. працаваў у Галоўным школьным інспектараце, сакратаром Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы. Разам з Вінцэнтам Гадлеўскім удзельнічаў у антынямецкім падполлі ў рамах Беларускай незалежніцкай партыі. У 1943 годзе — афіцэр-прапагадыст у 13-м беларускім паліцыйным батальёне пры SD, потым перакладчык у мінскім SD. У 1944 годзе атрымаў ранг капітана Беларускай краёвай абароны, стаў камандзірам афіцэрскай школы БКА ў Мінску. Належаў да галоўнай вайсковай камісіі БЦР.

Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. У час Другога Усебеларускага Кангрэсу капітан Віктар Чабатарэвіч ад беларускага войска (Беларускай краёвай абароны) вітаў удзельнікаў:

«Высокапаважаныя Грамадзяне, Сябры Ўсебеларускага Кангрэсу!

Ад імя ўсіх афіцэраў, падафіцэраў і стральцоў Беларускае Краёвае Абароны прыношу Вам сваё шчырае жаўнерскае прывітаньне.

Гэты дзень, калі ў прабегу апошніх трох дзясяткаў гадоў адбываецца ў сталіцы нашай Бацькаўшчыны Другі Гістарычны Кангрэс, напаўняе нас радасьцю. Сёньня ўвесь беларускі народ выяўляе праз вусны сваіх лепшых сыноў, тут у гэтай залі, сваю волю, выказвае свае нацыянальна-палітычныя правы і жаданьні.

Воля беларускага народу зьяўляецца для нас, беларускіх жаўнераў, сьвятой і нашым найвышэйшым абавязкам. Мы–там, дзе ўвесь беларускі народ, мы–там, дзе волю беларускага народу трэба ўзмоцніць са зброяй у руках, бо для нас зусім ясна, што перад намі стаіць адна толькі праблема–быць або ня быць.

Ужо амаль пяць гадоў, як ідзе жорсткае змаганьне за новую эпоху ў гісторыі чалавецтва. Кладуцца падваліны пад новы сьвет. На папелішчах і развалінах, на пралітай крыві, на касьцёх нашых бацькоў, на ахвярах бальшавіцкага тэрору і зьдзеку, на ахвярах польскага панаваньня над беларускім народам, на пралітай крыві ў змаганьні з бандытамі павінна паўстаць Вольная і Незалежная Беларусь. Гэта наша апошняе слова!

Гэтым слова я жадаю Вам, Высокапаважаныя сябры Вялікага Кангрэсу, посьпеху ў працы для дабра нашага Беларускага Народу!».

[3]

Ад лета 1944 г. быў на эміграцыі, спачатку жыў Германіі. У 1948 г. выехаў у ЗША. Актыўна працаваў на кірунку Беларускай цэнтральнай рады. Уваходзіў у склад Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі, быў яго віцэ-старшынём. Быў карэктарам газеты «Беларуская трыбуна». Рэпрэзентаваў беларускую эміграцыю ў сусветных антыкамуністычных арганізацыях.

Памёр 7 кастрычніка 1963 г. у Нью-Ёрку, ЗША.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
  2. Наталля Гардзіенка Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 7 кастрычніка. Юры Попка, Віктар Чабатарэвіч =(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 19.01.2020.
  3. Віктар Чабатарэвіч. Людзі БКА.(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 07.03.2018.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новым Свержані
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны