wd wp Пошук:

Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны

Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны (укр.: Національний олімпійський комітет України) — украінская спартыўная арганізацыя, якая забяспечвае ўдзел каманды ад Украіны на Алімпійскіх гульнях.

Гісторыя

Гісторыя алімпійскага руху ва Украіне пачалася ў 1952 годзе, калі спартсмены Украіны ў складзе зборнай каманды Савецкага Саюза ўпершыню прынялі ўдзел у гульнях XV Алімпіяды ў Хельсінкі. З 1952 па 1990 гады украінскія атлеты складалі менш за 25 % кожнай алімпійскай каманды СССР. Падчас ХХІІ Алімпіяды 1980 года, некаторыя матчы футбольнага турніру з вялікім поспехам праводзіліся ў Кіеве.

22 снежня 1990 года Генеральная асамблея заснавальнікаў прыняла рашэнне стварыць Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны, і гэтая дата з’яўляецца афіцыйнай датай яго стварэння. У верасні 1993 года НАК Украіны быў канчаткова прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам. НАК Украіны дзейнічае ў адпаведнасці з палажэннямі Алімпійскай хартыі, Канстытуцыі Украіны і дзеючага заканадаўства Украіны і свайго Статута.

Прэзідэнты НАК Украіны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны
Катэгорыя·Украіна на Алімпійскіх гульнях
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1990 годзе
Катэгорыя·Спорт ва Украіне