wd wp Пошук:

Віктар Сцяпанавіч Шавялуха

Ві́ктар Сцяпа́навіч Шавялу́ха (11 студзеня 192925 студзеня 2018) — савецкі беларускі і расійскі вучоны, палітычны дзеяч. Сакратар ЦК КПБ (1974—1979). Дэпутат Дзяржаўнай Думы першага (1994—1995) і другога скліканняў (1995—1999), член фракцыі КПРФ. Член ЦК КПРФ. Старшыня грамадскай арганізацыі «Расійскія вучоныя сацыялістычнай арыентацыі» да 2014 года.

Спецыяліст у галіне фізіялогіі і біятэхналогіі раслін, селекцыі і раслінаводства. Доктар біялагічных навук (1972), прафесар, сапраўдны член УАСГНІЛ (1985), акадэмік Расійскай акадэміі навук (2013).

Біяграфія

З 15 гадоў пачаў працаваць слесарам на шахтах і чыгунцы ў гарадах Крывым Рогу і Пяціхаткі Днепрапятроўскай вобласці.

У 1950 годзе з адзнакай скончыў два аддзяленні — насенняводства і механізацыі — Эрастаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума[1]. У 1955 годзе з адзнакай скончыў аддзяленне селекцыі і насенняводства агранамічнага факультэта Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі ім. К. А. Ціміразева па спецыяльнасці «навуковец-аграном».

У 1955—1958 гадах — галоўны аграном вучэбна-вопытнай гаспадаркі. У 1958—1960 гадах — начальнік Яраслаўскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1960—1962 гадах — першы намеснік старшыні Яраслаўскага аблвыканкама. У 1962—1964 гадах — першы намеснік старшыні Яраслаўскага аблвыканкама і начальнік абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі Яраслаўскай вобласці.

У 1964—1973 гадах — старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1973—1974 гадах — дырэктар Беларускага НДІ земляробства.

У 1974—1979 гадах — сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. У 1979—1984 гадах — намеснік міністра сельскай гаспадаркі СССР. У 1984—1993 гадах — акадэмік-сакратар Усесаюзнай (Расійскай) акадэміі сельскагаспадарчых навук (УАСГНІЛ-РАСХН), загадчык кафедры біятэхналогіі Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі ім. К. А. Ціміразева[2].

У 1984—1992 гадах — член прэзідыума, акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1992—1997 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі РАСХН, з 1997 года — член прэзідыума РАСХН. У 1986—2007 гадах — загадчык кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі.

Аўтар шасці манаграфій і больш за 200 навуковых публікацый.

Праца ў Дзяржаўнай Думе і «РВСА»

У снежні 1993 года абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання па спісе КПРФ. Быў намеснікам старшыні Камітэта па адукацыі, культуры і навуцы, членам фракцыі КПРФ.

У кастрычніку 1995 года быў уключаны ў агульнафедэральны спіс КПРФ на выбарах у Дзярждуму. Быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы другога склікання па выніках галасавання па агульнафедэральнай акрузе. Адначасова Шавялуха балатаваўся па Універсітэцкай аднамандатнай выбарчай акрузе № 201 г. Масквы, але заняў там другое месца пасля П. Р. Буніча. Увайшоў у склад фракцыі КПРФ. Член Камітэта па адукацыі і навуцы (старшыня падкамітэту па навуцы).

Член ЦВК КПРФ (19931995), член ЦК КПРФ (з 1995 года).

Старшыня грамадскай арганізацыі «Расійскія вучоныя сацыялістычнай арыентацыі» (РВСА) да 2014 года. На гэтай пасадзе яго змяніў І. І. Нікітчук.

Прызнанне

Літаратура

Зноскі

  1. Биография на сайте Тимирязевской академии Архівавана 2 снежня 2010.
  2. Федеральное Собрание Российской Федерации: Биографический справочник Архівавана 6 студзеня 2006. / А. С. Барсенков, В. А. Корецкий. — М., 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраваградскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Біёлагі Расіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Члены КПРФ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Аграномы Расіі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі РАСГН
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Акадэмікі УАСГНІЛ
Катэгорыя·Постаці Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі I склікання
Катэгорыя·Дэканы агранамічнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе