wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Усаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усаў.

Віктар Міхайлавіч У́саў (9 (22) снежня 1916, Нікапаль, Екацярынаслаўскі павет, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Днепрапятроўская вобласць Украіна) — 22 чэрвеня 1941) — начальнік 3-й пагранічнай заставы 86-га Аўгустоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі войскаў НКУС СССР, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1965 г.).

Біяграфія

Скончыў сямігодку, ФЗВ. Працаваў электраслесарам на заводзе ў Нікапалі. У Чырвонай Арміі з 1936 г. У 1940 г. скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча войскаў НКДБ і быў прызначаны начальнікам заставы Аўгустоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі.

Лейтэнант Усаў вызначыўся ў баі пры абароне дзяржаўнай мяжы СССР каля в. Вулька Драгунская Беластоцкай вобласці (цяпер — Гродзенскі раён). 3-я пагранічная застава прыняла свой першы і апошні бой 22 чэрвеня 1941 г. і больш за 6 гадзін стрымлівала націск пераўзыходзячых сіл праціўніка. В. М. Усаў загінуў у гэтым баі.

Узнагароды

Памяць

Помнік В.М. Усаву ў горадзе Нікапалі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Віктар Міхайлавіч Усаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Віктар Міхайлавіч Усаў на сайце «Героі краіны»

Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (руск.) 

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікапалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»