wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Струеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Струеў. Віктар Іванавіч Струеў (4 красавіка 1864 — 12 ліпеня 1924) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Строганаўскае вучылішча(руск.) бел. і Вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1892 годзе ў Маскве[1].

З 1893 года працаваў у Мінску, у т. л. ў 19091917 Мінскім епархіяльным архітэктарам. З 1914 выкладчык малюнка ў Мінскім епархіяльным вучылішчы і інжынер будаўнічага аддзялення губернскага праўлення. З 1915 — губернскі архітэктар(руск.) бел.[1]. З 1920 года архітэктар рэспубліканскага пададдзела Камітэта дзяржаўнага будаўніцтва. З 1921 г. — дэкан архітэктурнага аддзялення Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума і адначасова архітэктар Камісарыята народнай асветы. З 1923 — архітэктар Заходняй акругі, а з 1924 — архітэктар горада Мінска[1].

Творчасць

Царква Аляксандра Неўскага
Будынак царкоўна-археалагічнага музея ў Мінску

У 1896—1898 гадах на тэрыторыі вайсковых могілак горада Мінска па праекце В. Струева была пабудавана Царква Аляксандра Неўскага. Гэта адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000046шыфр 712Г000046)

У пачатку XX стагоддзя архітэктарам перабудавана Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Асінагарадок Пастаўскага раёна. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000582шыфр 213Г000582)

У 1905 годзе па праекце В. Струева пабудавана Свята-Троіцкая царква ў в. Белавуша Столінскага раёна[2]. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000670шыфр 113Г000670)

Па праекце архітэктара Струева ў 1907[3] годзе перад Васкрасенскім саборам у Барысаве на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі[4].

Распрацаваў 5 тыпавых праектаў школьных будынкаў (1912). У 19091910 выканаў праекты мураваных будынкаў школ для Турава, Ракава і Заслаўя (узорныя), в. Даманавічы Салігорскага раёна, у 1912 — в. Бабчын Хойніцкага раёна[5].

У 1913 годзе архітэктар збудаваў (з арх. Iванам Фаміным) будынак царкоўна-археалагічнага музея паводле загаду мінскага архірэя Мітрафана і па ініцыятыве Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта[1]. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000175шыфр 713Г000175)

В. Струеў распрацаваў праект і каштарыс Праабражэнскай царквы ў в. Язвінкі Лунінецкага раёна. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000471шыфр 113Г000471)

Паводле яго праектаў узведзены мураваныя цэрквы ў Лунінцы (1907), Любчы (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыгалічах Чашніцкага (1906) і Тарасава Мінскага (1908) раёнаў[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Чарнатоў В. М. Струеў Вiктор Iванавiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2002. — Т. 15 — С. 209.
  2. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
  3. Часам у якасці даты прыводзіцца 1913 год. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  4. Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
  5. 1 2 {крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|Струеў Віктар Іванавіч}}

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мінскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі МДМПА імя С. Р. Строганава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай