wd wp Пошук:

Відэаблог

Відэаблог (скарочана влог [англ. vlog, ад video blog або video log]) — гэта форма блога, у якім сродкам перадачы інфармацыі з’яўляецца відэа[1] Відэаблог з’яўляецца формай вэб-тэлебачання. Запісы ў відэаблогах спалучаюць убудаванае відэа ці відэа-сувязь з падтрымкай тэксту, малюнкаў і іншых метададзеных. Запісы могуць быць зробленыя ў выглядзе аднаго блока або складацца з некалькіх частак. Відэаблогі вельмі папулярныя на YouTube.

Відэаблогі часта выкарыстоўваюць перавагі вэб-сіндыкацыі для забеспячэння распаўсюджвання відэа праз інтэрнэт з выкарыстаннем фарматаў сіндыкацыі (RSS або Atom) для аўтаматычнай агрэгацыі і прайгравання на мабільных прыладах і персанальных кампутарах (гл. «падкастынг»).

Гісторыя

2 студзеня 2000 года Адам Контрас адправіў відэазапіс у блог, маючы на мэце інфармаванне сваіх сяброў і сям’і аб сваім руху праз усю краіну да Лос-Анджэлеса ў пошуках шоў-бізнэсу, што стала першым паведамленнем такога роду, і што пазней стала самым працяглым відэаблогам ў гісторыі.[2][3][4] . У лістападзе таго ж года Адрыян Майлз наклаў відэа тэксту, які змяняўся на нерухомым малюнаку, прыдумаўшы тэрмін vlog для спасылкі на свой відэаблог.[5][6] У 2004 годзе Стыў Гарфілд запусціў свой уласны відэаблог і абвясціў гэты год «годам відэаблога».[7][8] У барацьбе за выкананне гэтага прагнозу Майлза і Гарфілда да іх неўзабаве далучыліся іх анлайн калегі Джэй Дедман, Пітэр Ван Дзійк, Андрэас Хогстрап Педэрсен і Крыстаф Баутен, стварыўшы групу на Yahoo! Groups, прысвечаную відэаблогам.[9]

Прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў вядзе свой відэаблог пасля візіту ў Лацінскую Амерыку ў лістападзе 2008 года.

Моцны рост папулярнасці відэаблогаў паўстаў пачынаючы з 2005 года. На сайце Yahoo! колькасць групы Videoblogging рэзка ўзрасла ў 2005 годзе.[10][11] Найпапулярнішым на сённяшні дзень сайт абмену відэа YouTube быў заснаваны ў лютым 2005 года. Да ліпеня 2006 года ён стаў пятым па папулярнасці сярод самых папулярных вэб-сайтаў са 100 мільёнамі праглядаў відэа штодня і 65 тысячамі новых дабавак у дзень.[12]

Многія сістэмы кіравання змесцівам з адкрытым кодам забяспечылі ўключэнне відэаінфармацыі ў кантэнт, дазваляючы блогерам ствараць і адміністраваць свае ўласныя сайты відэаблогаў. Акрамя таго, злучэнне мабільных тэлефонаў з лічбавымі камерамі дазволіла публікаваць відэа-кантэнт у сеціве амаль адразу ж, як ён быў запісаны.[13]

На дадзены момант адным з найбольш папулярных відэаблоггераў (больш за 50 млн на YouTube) з’яўляецца Фелікс Чельберг (PewDiePie), які робіць пераважна гульнявыя відэа.

Відэаблогі ў Расіі

З моманту запуску рускамоўнай лакалізацыі YouTube у 2007 годзе на сэрвісе стаў развівацца відэаблогінг на рускай мове. На сённяшні дзень самым папулярным рускамоўным відэаблогерам з’яўляецца Івангай (больш за 10 млн падпісчыкаў). Даходы відэаблогераў з менш за 1 млн падпісчыкаў складаюць ад 100 000 да 500 000 рублёў, з 1 млн падпісчыкаў і больш — ад 200 000 да 1,5 млн рублёў. У комплексе з акаўнтамі ў Instagram і «ВКонтакте» з больш чым 1 млн падпісчыкаў даходы блогера могуць складаць ад 10 да 20 млн рублёў. Агульны аб’ём рэкламнага рынку расейскамоўнага YouTube дасягае 1,5 млрд рублёў[14][15].

Найважнейшыя падзеі ў сферы відэаблогаў

Зноскі

  1. Media Revolution: Podcasting New England Film Архівавана 14 жніўня 2006..
  2. Kontras, Adam. Talk about moving in the 21st Century… (нявызн.) (2 студзеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2017. Праверана 27 студзеня 2017.
  3. Kaminsky Michael Sean.
  4. Kapuso Mo, Jessica Soho. Pinoy Culture Video Blog(нявызн.) . GMA Network (7 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2009. Праверана 27 студзеня 2017.
  5. Miles, Adrian. Welcome (нявызн.) (недаступная спасылка) (27 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2004. Праверана 27 студзеня 2017.
  6. Miles, Adrian. vog (нявызн.) (недаступная спасылка) (27 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2001. Праверана 27 студзеня 2017.
  7. Garfield, Steve. 2004: The Year of the Video Blog (нявызн.) (недаступная спасылка) (1 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2004. Праверана 27 студзеня 2017.
  8. Garfield, Steve. 2004: The Year of the Video Blog (нявызн.). Steve Garfield’s Video Blog. Steve Garfield (1 студзеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2011. Праверана 27 студзеня 2017.
  9. Yahoo! Groups: Videoblogging (нявызн.) (недаступная спасылка). Yahoo! Groups (31 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 27 студзеня 2017.
  10. Those darn video blogging pioneers BusinessWeek
  11. Blogging + Video = Vlogging Wired News
  12. YouTube serves up 100 million videos a day online (нявызн.), USA Today, Gannett Co. Inc. (16 ліпеня 2006).
  13. Mobile blogging for journalists Архівавана 20 лістапада 2015.
  14. Фабрики звезд
  15. Блоги в руки
  16. Watch me@Vlog The Times of India
  17. A Night at the Vloggies Red Herring
  18. Jessica E. Vascellaro. Using YouTube for Posterity (нявызн.), Wall Street Journal (10 мая 2007), стр. D1.
  19. The Elderly YouTube Generation (нявызн.) (8 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 27 студзеня 2017.
  20. Vlogger (2011) - IMDb на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (англ.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Блогі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сеткавыя супольнасці
Катэгорыя·Тэхналогіі кіно і відэа
Катэгорыя·Журналістыка