wd wp Пошук:

Яўген Львовіч Шварц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шварц.

Яўген Львовіч Шварц (руск.: Евге́ний Льво́вич Шва́рц; 9(21).10.1896, Казань — 15 студзеня 1958, Ленінград) — савецкі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1914—1916). У друку выступіў ў 1923 годзе; супрацоўнічаў з часопісамі «Вожык» і «Чыж». Тонкім разуменнем дзіцячай псіхалогіі, гумарам, жывым адчуваннем паэзіі дзяцінства адзначаны аповесці Шварца («Прыгоды Шуры і Марусі», «Чужая дзяўчынка», абедзве — 1937; «Першакласніцы», 1949). Эксцэнтрычная выдумка, дасціпная гульня са значэннем і гучаннем слова выявіліся ў яго першых п’есах («Ундэрвуд», пастаноўка 1929; «Скарб», пастаноўка 1933, выданне 1934; сатырычная камедыя «Прыгоды Гогенштаўфен», 1934). Шварц выкарыстаў сюжэты народных казак, казак Х. К. Андэрсена для стварэння ўласнага мастацкага свету і жывых арыгінальных характараў: п’есы «Голы кароль» (1934, надрукаваны 1960), «Чырвоная капялюшык» (1937), «Снежная каралева» (1938), «Цень» (1940).

У гады вайны стварыў антыфашысцкую п’есу-памфлет «Цмок» (1944, пастаноўка 1962 рэжысёр М. П. Акімавым у Ленінградскім тэатры камедыі). У пасляваенныя гады ў драматургіі Шварца ўзмацнілася ўвагу да псіхалагічных і бытавых падрабязнасцяў жыцця сучаснага чалавека — п’есы «Звычайны цуд» (1956), «Аповесць пра маладых мужа і жонку» (1958). Па яго сцэнарыях зняты фільмы «Папялушка» (1947), «Першакласніца» (1948), «Дон Кіхот» (1957, паводле М. Сервантэса) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 3 Шварц Евгений Львович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казані
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня