wd wp Пошук:

Вячаслаў Уладзіміравіч Гладкіх

Вячаслаў Уладзіміравіч Гладкіх (руск.: Вячеслав Владимирович Гладких; 24 жніўня 1975, Каратау, Таласкі раён, Джамбулская вобласць, Казахская ССР, СССР — 18 жніўня 2020, Дэйр-эз-Зор, мухафаза Дэйр-эз-Зор, Сірыя) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Удзельнічаў у распрацоўцы аперацыі па вызваленні Пальміры ад баевікоў ІДІЛ.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Каратау. У 1996 годзе скончыў вышэйшае танкавае вучылішча ў Чалябінску[1].

Займаў пасады камандзіра 522-га гвардзейскага навучальнага танкавага Рыжскага палка[2][3], начальніка Чабаркульскага гарнізона[4][5]. Потым быў начальнікам штаба[6][7], затым і камандзірам 7-й асобнай гвардзейскай танкавай Арэнбургскай казачай брыгады[8][9], а пазней — 21-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады[10][11]. Неаднаразова прымаў удзел у вучэннях, удзельнічаў у танкавым біятлоне[12][13][14]. З’яўляўся членам Грамадска-палітычнага савета пры кіраўніку Тоцкага раёна[15], супрацоўнічаў з саветам шэфаў брыгады і бацькоўскім камітэтам[16].

У сакавіку 2016 года ў распараджэнні 21-й брыгады пад камандаваннем Гладкіх ў пасёлку Тоцкае загінуў салдат тэрміновай службы Андрэй Шлычкоў. Паводле версіі следства, ён пакончыў з сабой з-за дзяўчыны, аднак маці Шлычкова сцвярджала, што да самагубства яго сына давялі здзекі старэйшых афіцэраў. Пра гэта, па словах маці, сведчылі выяўленыя ёю на целе сына сляды збіцця і сінякі, а таксама тое, што ў яго не было дзяўчыны. Маці таксама сцвярджала, што Гладкіх ігнараваў факты нестатутных адносінаў у падкантрольнай яму вайсковай часткі, чым спрыяў здзекаванням. Пасля маці Шлычкова адмовілася ад прэтэнзій да следства, а затым па рашэнні суда атрымала ад міністэрства абароны РФ кампенсацыю ў памеры 1,5 мільёна рублёў, а дзед і бабуля салдата — па 600 тысяч рублёў[17][18].

12 снежня 2016 года Гладкіх атрымаў званне генерал-маёра[19]. З адзнакай скончыў ваенную акадэмію ў Маскве[7][1]. Апошнім яго месцам службы быў пост намесніка камандуючага 36-й агульнавайсковай арміяй[16]. Неўзабаве быў накіраваны ў камандзіроўку ў Сірыі, дзе прыняў удзел у расійскай ваеннай аперацыі ў якасці старэйшага ваеннага саветніка пры Сірыйскіх ўзброеных сілах[20][21][22]. Удзельнічаў у распрацоўцы плана аперацыі па вызваленні Пальміры[23].

Гібель

18 жніўня 2020 года расійская аўтакалона вярталася з гуманітарнай місіі блізу Дэйр-эз-Зора. У 15 кіламетрах ад горада на абочыне дарогі здэтанавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне, як мяркуецца, міна. У выніку выбуху пацярпелі трое вайскоўцаў, у тым ліку і неназваны генерал-маёр. Атрымаўшы цяжкія раненні, ён у працэсе эвакуацыі лекарамі і аказанні медыцынскай дапамогі памёр на месцы здарэння[24][25][26][27][28][29]. Некаторы час імя загінулага афіцэра не называлася, але пасля высветлілася што загінулым генерал-маёрам быў менавіта Гладкіх[30][6]. Старшыня Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандр Бастрыкін выказаў свае спачуванні блізкім Гладкіх, паведаміўшы аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце яго гібелі[31][32]. Адказнасць за напад на канвой, падчас якога загінуў і адзін з сірыйскіх камандуючых, узяла на сябе групоўка «Сірыйская нацыянальная армія»[33].

Гладкіх стаў першым з 2017 года высокапастаўленым расійскім ваенным загінулым у Сірыі, пасля генерал-лейтэнанта Валерыя Асапава[34][35][36]. Пахаваны 24 жніўня на Федэральных ваенных мемарыяльных могілках[37].

Асабістае жыццё

Быў жанаты і з’яўляўся шматдзетным бацькам[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Сергей Сотников. «Достойный командир и друг»: сослуживец из Челябинской области рассказал, каким был генерал, погибший в Сирии (нявызн.). Комсомольская правда (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  2. Николай Фролов. Броня крепка, и танки наши быстры (нявызн.) (недаступная спасылка). Сетевое издание «Призыв» (11 сентября 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 20 августа 2020.
  3. Как я побывала в Российской армии. Часть первая (нявызн.). KaviCom.ru (29 июля 2011). Праверана 20 августа 2020.
  4. 25-летию вывода советских войск из Афганистана посвящается (нявызн.). ChelIndustry.ru (13 февраля 2014). Праверана 20 августа 2020.
  5. Помним о подвиге воинов-интернационалистов (нявызн.). Общественная палата Челябинской области (13 февраля 2014). Праверана 20 августа 2020.
  6. 1 2 Совет шефов воинских частей назвал имя погибшего в Сирии генерала (нявызн.). РБК (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  7. 1 2 Владимир Васин. В Челябинске рассказали о погибшем в Сирии генерале. «Служил, как в любимой песне» (нявызн.). Ура.ру (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  8. Гвардейские танкисты принимают поздравления (нявызн.). Законодательное собрание Челябинской области (10 сентября 2013). Праверана 19 августа 2020.
  9. Ксения Клычкова. Новому поколению – новую технику (нявызн.). Газета «Красная звезда» (15 апреля 2014). Праверана 19 августа 2020.
  10. Андрей Бондаренко. Три четверти века в строю (нявызн.). Газета «Красная звезда» (18 декабря 2016). Праверана 19 августа 2020.
  11. Юрий Берг: «Двадцать первая отдельная мотострелковая бригада — одна из самых заслуженных в Центральном военном округе и во всей России» (нявызн.) (недаступная спасылка). Правительство Оренбургской области (18 декабря 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2020. Праверана 19 августа 2020.
  12. Уральские военные сошлись в танковом биатлоне (нявызн.). ОТВ (8 июля 2013). Праверана 19 августа 2020.
  13. Владислав Белогруд, Сергей Порохов, Владимир Семенихин, Павел Заволокин. Победам учит окружной танкодром (нявызн.). Газета «Красная звезда» (15 августа 2013). Праверана 19 августа 2020.
  14. Призеры всероссийских соревнований по танковому биатлону оттачивают свое мастерство на учении в Челябинской области (нявызн.). ТАСС (16 октября 2013). Праверана 20 августа 2020.
  15. Общественно-политический Совет при главе Тоцкого района (нявызн.). Администрация Тоцкого района. Праверана 19 августа 2020.
  16. 1 2 Александр Лукманов. Погибший в Сирии генерал служил в Челябинской области (нявызн.). Ура.ру (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  17. Генри Достоевский. В Сирии при взрыве погиб российский генерал (нявызн.). Daily Storm (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  18. Артём Губенко. В Сирии погиб российский генерал. На родине его обвиняли во лжи по делу о самоубийстве срочника (нявызн.). Открытые Медиа (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  19. Указ Президента Российской Федерации от 12.12.2016 г. № 665 «О присвоении воинских званий высших офицеров, специальных званий высшего начальствующего состава и высших специальных званий» (нявызн.). Президент Российской Федерации (12 декабря 2016). Праверана 18 августа 2020.
  20. Бомба взорвалась на пути российской автоколонны в Сирии. Погиб генерал (нявызн.). Фонтанка.ру (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  21. Сергей Савельев. В Сети назвали имя погибшего в Сирии генерала (нявызн.). Московский комсомолец (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  22. При взрыве в Сирии погиб российский генерал-майор (нявызн.). Новая газета (18 августа 2018). Праверана 19 августа 2020.
  23. Никита Курганов. Убитый в Сирии генерал руководил освобождением Пальмиры (нявызн.). Ура.ру (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  24. Андрей Аркадьев. Российский генерал-майор погиб при взрыве в Сирии (нявызн.). Телеканал «Звезда» (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  25. Российский генерал погиб в Сирии при подрыве автоколонны (нявызн.). РИА Новости (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  26. Российский генерал погиб в результате взрыва на пути автоколонны в Сирии (нявызн.). ТАСС (18 августа). Праверана 19 августа 2020.
  27. Минобороны сообщило обстоятельства гибели российского генерала в Сирии (нявызн.). РБК (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  28. В Сирии в результате взрыва погиб российский генерал (нявызн.). Ведомости (18 августа 2020). Праверана 18 августа 2020.
  29. Генерал из Чебаркуля погиб в Сирии (нявызн.). ОТВ (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  30. Юрий Гаврилов. Стало известно имя погибшего в Сирии российского генерала (нявызн.). Российская газета (19 августа 2020). Праверана 20 августа 2020.
  31. Председатель СК России выразил слова поддержки родственникам погибшего офицера и раненых военнослужащих российской армии в Сирии (нявызн.). Следственный комитет Российской Федерации (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  32. В России возбудили дело по факту гибели генерала в Сирии (нявызн.). Lenta.ru (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  33. Фёдор Данильченко. Стали известны подробности гибели в Сирии российского генерала (нявызн.). Московский комсомолец (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  34. В Сирии при подрыве колонны войск погиб российский генерал (нявызн.). РБК (18 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  35. В Сирии погиб генерал-майор из 36-й армии, чей штаб находится в Улан-Удэ (нявызн.). Московский комсомолец (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  36. Святослав Павлов. Российского генерала убили в Сирии. Кто он и что теперь будет? (нявызн.). Национальная служба новостей (19 августа 2020). Праверана 19 августа 2020.
  37. Погибшего в Сирии генерал-майора Вячеслава Гладких похоронили на Федеральном военном кладбище (нявызн.). Боевое Братство (24 августа 2020). Праверана 27 августа 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Сірыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Генерал арміі Маргелаў» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Федэральных ваенных мемарыяльных могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Генерал-маёры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі
Катэгорыя·Танкісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казахстане
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня