«Дзедаўшчы́на», або «дзяду́ха» (аналаг у расійскім ВМФ — «гадко́ўшчына»[1]) — неафіцыйная іерархічная сістэма ўзаемаадносін паміж вайскоўцамі ніжэйшага армейскага звяна (салдатамі, яфрэйтарамі, сяржантамі), заснаваная на іх ранжыраванні, «сартаванні» па прыкмеце велічыні фактычна выслужанага тэрміну службы кожнага канкрэтнага індывіда і звязанай з гэтым дыскрымінацыі, адна з разнавіднасцяў нестатутных узаемаадносін[2]. Мае полукрымінальны характар і праяўляецца звычайна ў выглядзе эксплуатацыі, псіхалагічнага, фізічнага або сексуальнага гвалту[2][3]. К. Л. Банікавым «дзедаўшчына» вызначаецца як «неабмежаваная ў сродках уздзеяння на асобу нестатутная сістэма дамінантных адносін» і падкрэсліваецца яе цесная сувязь з «устаўшчынай»[4].
У большай ці меншай ступені ўласціва ўсім салдацкім калектывам[5][6].
Адносна прычын узнікнення такой з’явы, як «дзедаўшчына», адзінага, агульнапрызнанага меркавання не існуе. У якасці вядучых фактараў вылучаюцца як сацыяльна-эканамічныя, так і біялагічныя, гістарычныя, культурныя фактары.
Падзел вайскоўцаў па нацыянальнай, расавай, этнічнай і рэлігійнай прыкмеце з’яўляецца праявай не «дзедаўшчыны», а так званага зямляцтва[7]. Вядучы, вызначальны фактар «дзедаўшчыны» — адрозненне ў тэрмінах службы[1].