wd wp Пошук:

Вячаслаў Уладзіміравіч

Вячаслаў Уладзіміравіч (каля 1083 — снежань 1154) — шосты сын Уладзіміра Манамаха і Гіты Уэсекскай. Князь смаленскі (1113—1127), князь тураўскі (1127—1132, 1134—1142 і 1143—1146), князь пераяслаўскі (1132—1134, 1142—1143), вялікі князь кіеўскі (з 22 лютага па 4 сакавіка 1139, у ліпені 1150 і з красавіка 1151 па 1154)[1].

Ранняя біяграфія

У 1097 годзе ўдзельнічаў са старэйшым братам Мсціславам у бітве на Калокшы(руск.) бел..

Вячаслаў Уладзіміравіч быў пасаджаны бацькам у Смаленску з пераходам самога Уладзіміра на кіеўскае княжанне, а Святаслава Уладзіміравіча ў Пераяслаў (1113).

У 1116 у час паходу на мінскага князя Глеба Усяславіча ваяваў Оршу і Копысь[1].

У 1127 годзе Вячаслаў ўжо згадваецца як тураўскі князь, а сын яго старэйшага брата Мсціслава Расціслаў як смаленскі. Тураўская воласць перайшла пад кантроль Манамахавічаў прыкладна ў той жа час, што і валынская, з якой быў выгнаны Яраслаў Святаполчыч у 1118 годзе, хоць існуюць версіі аб княжанні яго братоў Брачыслава і Ізяслава ў Тураве ў 11101123 гадах.

У 1132 Яраполк пасля няўдачы перадаць Пераяслаў Мсціславічам перадаў яго Вячаславу, а Тураў разам з Мінскам, адзіным пакінутым пад кантролем Манамахавічаў з Полацкага княства — Ізяславу Мсціславічу. Але ў Пераяслаўле Вячаслава, па ўсёй верагоднасці, цяжарыла суседства з полаўцамі, і ў 1134 Вячаслаў самавольна вярнуўся ў Тураў, выгнаўшы адтуль пляменніка, які з гэтага моманту пачаў барацьбу з дзядзькамі, у тым ліку з дапамогай Ольгавічаў[1].

Княжанне ў Кіеўскай зямлі

Гл. таксама: Міжусобная вайна на Русі, 1146—1154 Са смерцю старэйшага брата Яраполка (18 лютага 1139) да Вячаслава перайшло старшынство ў родзе Манамахавічаў. У лютым 1139 Вячаслаў у першы раз атрымаў у спадчыну кіеўскі пасад[1], але ўжо ў сакавіку быў скінуты чарнігаўскім князем Усевалад Ольгавіч.

У 1142 г., пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча, Усевалад аддаў Вячаславу Пераяслаўскае княства (адначасова адправіўшы свайго сына Святаслава ў Тураў), што выклікала выбух абурэння Давыдавічаў і малодшых Ольгавічаў. Яны двойчы падступалі да Пераяслаўля, але былі адбітыя з дапамогай Ізяслава Мсціславіча і кіяўлян. У студзені 1143 сталы былі канчаткова размеркаваны: Вячаслаў вярнуўся ў Тураў, Ізяслаў Мсціславіч перайшоў у Пераяслаў, а на Валыні сеў Святаслаў Усеваладавіч.

У 1146 годзе, пасля смерці Усевалада, Вячаслаў зноў паспрабаваў актыўна ўмешвацца ў палітыку, у прыватнасці узвёў на пасад ва Уладзіміры-Валынскім свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча(руск.) бел.. Аднак новы князь Ізяслаў Мсціславіч тут жа забраў сабе і Валынь і Тураў, аддаўшы Вячаславу нязначны гарадок Перасопніцу(руск.) бел. на Валыні. У 1149 Юрый Далгарукі разбіў Ізяслава і выгнаў яго з Кіева; цяпер Ізяслаў вырашыў узвесці на пасад Вячаслава і правіць ад яго імя, але калі ён запрасіў Вячаслава на пасад (пагражаючы ў адваротным выпадку папаліць Тураўскую воласць), Вячаслаў палічыў за лепшае аб’яднацца з малодшым братам Юрыем, сумесна яны атрымалі перамогу над пляменнікам. Юры нават хацеў саступіць Кіеў Вячаславу, але баяры адгаварылі яго. «Брату твайму не ўтрымаць Кіева, — казалі яны, — не дастанецца ён ні табе, ні яму». Тады Юрый сам стаў вялікім князем, а Вячаслава пасадзіў у маленькім, але стратэгічна важным Вышгарадзе пад самым Кіевам.

«Князь Ізяслаў Мсціславіч прапануе мір і сяброўства дзядзьку свайму Вячаславу» — малюнак Клаўдзія Лебедзева

Калі ў 1150 Ізяслаў, выступіўшы з Валыні, выгнаў Юрыя, Вячаслаў заехаў у Кіеў, але пасля перамоваў з пляменнікам ізноў пакінуў горад. Напярэдадні новага паходу Юрыя на Кіеў Ізяслаў прысягнуў Вячаславу як бацьку, гэта значыць старэйшаму суправіцелю, і Вячаслаў нават адпусціў сваю дружыну[1] з Ізяславам, ваяваць супраць Юрыя і Уладзімірка галіцкага. У наступным годзе Ізяслаў атрымаў канчатковую перамогу і заклікаў Вячаслава на трон (красавік 1151 г.). Яны разам кіравалі ў згодзе да смерці Ізяслава (13 лістапада 1154 года). Пасля гэтага пасад паспрабаваў заняць Ізяслаў Давыдавіч чарнігаўскі, але Вячаслаў не пусціў яго і заклікаў у Кіеў іншага свайго пляменніка — Расціслава Мсціславіча Смаленскага, які таксама прызнаў яго старэйшым суправіцелем[1]. Аднак ужо ў снежні 1154 сканаў і сам Вячаслаў. Расціслаў пасля яго смерці не ўтрымаў Кіеў: на Кіеў рушыў Юрый Далгарукі, Расціслаў з’ехаў абараняць ад яго Смаленск. Кіеў часова (да прыходу Юрыя) заняў Ізяслаў Давыдавіч.

Продкі

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір Святаславіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
Яраслаў Уладзіміравіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рагнеда Рагвалодаўна, княгіня Кіеўская
 
 
 
 
 
 
 
Усевалад Яраславіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Олаф, кароль Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Інгігерда, прынцэса Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эстрыд, каралева Швецыі
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір Усеваладавіч, вялікі князь Кіеўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Феадосій Манамах
 
 
 
 
 
 
 
Канстанцін IX, імператар Візантыі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Манамахіня(руск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вячаслаў Уладзіміравіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Годвін, эрл Уэсекса(руск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гаральд II, кароль Англіі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Торкель Сцюб'ёрсан(англ.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
Гіта Торкельдоцір(укр.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гіта Уэсекская, прынцэса Англіі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эдзіта Лебядзіная Шыя(руск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Вячеслав Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Князі пераяслаўскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сафійскім саборы (Кіеў)
Катэгорыя·Князі смаленскія
Катэгорыя·Вялікія князі кіеўскія
Катэгорыя·Князі тураўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Манамахавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1083 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1154 годзе