wd wp Пошук:

Князі смаленскія

Асноўны артыкул: Смаленскае княства Смаленскае княства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 года, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзіміравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжанні пры жыцці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Уладзімір Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжання. Аж да 1125 года (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Уладзіміра Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расціслаў Мсціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам аж да поўнай страты княствам самастойнасці напачатку XV стагоддзя.

Ніжэй прыведзены максімальна поўны спіс князёў за ўвесь час існаванні Смаленскага княства.

Смаленск у складзе Кіеўскай Русі

Гады княжання ў СмаленскуПартрэтІмяГады жыццяПаходжаннеЗаўвагі
1каля 988 ці каля 1010 — раней 1015
Станіслаў Уладзіміравіч(984/987 — да 1015)сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча
210541056/1057
Вячаслаў Яраславіч(1033/10361056/1057)сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрагаатрымаў Смаленскае княства пасля смерці бацькі
31056/10571060
Ігар Яраславіч(1033/10361060)сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрагауспадкоўваў Смаленск пасля смерці брата Вячаслава, раней — князь уладзіміра-валынскі
410731078
Уладзімір Усеваладавіч Манамах(10531125)унук Яраслава Мудрага, сын пераяслаўскага князя Усевалада Яраславічаатрымаў Смаленск пасля выгнання з Кіева князя Ізяслава і перамяшчэння Усевалада на княжанне ў Чарнігаў; пазней чарнігаўскі, пераяслаўскі князь, вялікі князь кіеўскі
5каля 10931095
Мсціслаў Уладзіміравіч(10761132)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамахапасаджаны ў Смаленск бацькам; раней князь наўгародскі, растоўскі; пазней — растоўскі, наўгародскі, белгарадскі, вялікі князь кіеўскі
61095
Ізяслаў Уладзіміравіч(?—1096)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамахаперакладзены ў Смаленск наўзамен брата Мсціслава; раней князь курскі, пазней — мурамскі
710951097
Давыд Святаславіч(каля 10501123)унук Яраслава Мудрага, сын вялікага князя кіеўскага Святаслава Яраславічазаняў Смаленск, выгнаўшы з яго князя Ізяслава; раней князь пераяслаўскі, мурамскі, наўгародскі; пазней — чарнігаўскі
810971113 (магчыма, былі суправіцелямі ці змянялі адзін аднаго)
Святаслаў Уладзіміравіч(?—1114)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамахапазней князь пераяслаўскі
9
Яраполк Уладзіміравіч(10821139)унук Усевалада Яраславіча, сын пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамахапазней князь пераяслаўскі, вялікі князь кіеўскі
1011131127[1]
Вячаслаў Уладзіміравіч(каля 10831154)унук Усевалада Яраславіча, сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамахаатрымаў у спадчыну Смаленск ад брата Святаслава; пазней князь тураўскі, пераяслаўскі, перасопніцкі, вышгарадскі, вялікі князь кіеўскі

Дынастыя Расціславічаў

Гады княжання ў СмаленскуПартрэтІмяГады жыццяПаходжаннеЗаўвагі
1111271159
Расціслаў Мсціславіч(каля 11081167)сын вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравічаадначасова князь наўгародскі і вялікі князь кіеўскі (10541055), пазней вялікі князь кіеўскі (11591167)
1211591171
Раман Расціславіч
(першае княжанне)
(?—1180)сын Расціслава Мсціславічапазней вялікі князь кіеўскі (11711172)
1311711172
Яраполк Раманавіч
(першае княжанне)
(? — пасля 1177)унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча
1411721174
Раман Расціславіч
(другое княжанне)
(?—1180)сын Расціслава Мсціславічапазней вялікі князь кіеўскі (11741176)
1511741175
Яраполк Раманавіч
(другое княжанне)
(? — пасля 1177)унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславічапазней князь трыпольскі
1611751176
Мсціслаў Расціславіч Храбры(?—1180)сын Расціслава Мсціславічараней князь белгарадскі, пазней — князь наўгародскі
1711761180
Раман Расціславіч
(трэцяе княжанне)
(?—1180)сын Расціслава Мсціславічаадначасова князь наўгародскі
1811801197
Давыд Расціславіч(11401197)сын Расціслава Мсціславічараней князь наўгародскі, таржокскі, віцебскі, вышгарадскі
1911971213/1214
Мсціслаў Раманавіч Стары(?—1223)унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславічараней князь пскоўскі, белгарадскі, пазней — вялікі князь кіеўскі (1213/12141223)
201213/12141219
Уладзімір Рурыкавіч(11871239)унук Расціслава Мсціславіча, сын Рурыка Расціславічараней князь пераяслаўскі пазней — князь оўруцкі, вялікі князь кіеўскі (12231235, 12351239)
2112191230
Мсціслаў Давыдавіч(11931230)унук Расціслава Мсціславіча, сын Давыда Расціславіча
2212301232
Расціслаў Мсціславіч(? — пасля 1239)унук Давыда Расціславіча, сын Мсціслава Давыдавічапазней вялікі князь кіеўскі (1239)
2312321238/1239
Святаслаў Мсціславіч(? — ?)унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старогараней князь наўгародскі, полацкі
241238/12391249
Усевалад Мсціславіч(? — 1249)унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старогараней князь пскоўскі, наўгародскі
2512491278
Глеб Расціславіч(? — 1278)унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча
2612781279
Міхаіл Расціславіч(? — 1279)унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславічараней князь мсціслаўскі
271279/12801297
Фёдар Расціславіч Чорны(1233/1240 — 1299)унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславічаадначасова князь яраслаўскі, мажайскі
2812971313
Аляксандр Глебавіч(? — 1313)унук Расціслава Мсціславіча, сын Глеба Расціславічараней князь мсціслаўскі
2913131359
Іван Аляксандравіч(? — 1359)унук Глеба Расціславіча, сын Аляксандра Глебавіча
3013591386
Святаслаў Іванавіч(? — 1386)унук Аляксандра Глебавіча, сын Івана Аляксандравіча
311386/13871392
Юрый Святаславіч
(першае княжанне)
(? — 1407)унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча
3213921395
Глеб Святаславіч(каля 13551399)унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча
3313951401
Раман Міхайлавіч Маладой(?—1401)з чарнігаўскіх князёў, пляменнік Івана Аляксандравічараней князь бранскі і чарнігаўскі; пасаджаны ў Смаленск вялікім князем літоўскім Вітаўтам у якасці намесніка
3414011404
Юрый Святаславіч
(другое княжанне)
(? — 1407)унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча

Гл. таксама

Зноскі

  1. У В. М. Тацішчава згадваецца таксама Глеб Уладзіміравіч, які трымаў Смаленскую зямлю з 1113 года сумесна з братам Вячаславам, а ў 1118 годзе стаў пераяслаўскім князем. Існаванне князя Глеба прызнаецца не ўсімі гісторыкамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Князі смаленскія
Катэгорыя·Смаленскае княства
Катэгорыя·Спісы рускіх князёў