wd wp Пошук:

Гіта Уэсекская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гіта.

Гіта Уэсекская (англ.: Gytha of Wessex; ? — 10 сакавіка 1098, 1107[5]?) — прынцэса англійская, дачка апошняга ўладнага англасаксонскага караля Гаральда II Годвінсана і Элдгіты Лебядзіная шыя.

Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Гасцінгсе (1066) уцякла ў Фландрыю, пасля, паводле Саксона Граматыка, разам з некалькімі братамі і сёстрамі жыла ў свайго дзядзькі Свена Эстрыдсана, караля дацкага.

У 1074 пабралася шлюбам з рускім кн. Вальдэмарам (Уладзімірам Манамахам). Маці Мсціслава Вялікага, які ў заходніх крыніцах, следам за дзедам па кудзелі, зваўся Гаральдам.

А. В. Назаранка выказаў гіпотэзу, што Гіта падтрымлівала сувязь з Панцеляймонаўскім кляштаром у Кёльне і ўдзельнічала ў 1-м Крыжовым паходзе разам з Готфрыдам Бульёнскім, памерла і пахаваная ў Палесціне. Паводле іншай версіі, памерла ў Смаленску ў 1107[5].

Продкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гида // Русский биографический словарь — М.: 1916. — Т. 5. — С. 174–175.
  2. 1 2 3 А. Э. Гида Гаральдовна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 633.
  3. 1 2 3 Kindred Britain
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 Пашуто В. Т. Внешняя… C. 135.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Жанчыны Старажытнай Русі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1107 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі уэсекскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1098 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1053 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы