Вятро́ўнік звычайны, земляныя арэшкі[3] (Filipendula vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Вятроўнік (Filipendula) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, двойчыперыста-надрэзанае, з вузкім долямі. На каранях расліны маюцца клубні («арэшкі») верацёнападобнай ці амаль шарападобнай формы. Кветкі дробныя, з шасцю чашалісцікамі і пялёсткамі, у мяцёльчатых суквеццях. Колер кветак белы з чырванаватым адценнем. Плод — сухі шматарэшак з 12 прамых, злёгку апушаных плодзікаў[3].
Еўраазіяцкі від. Расце на заліўных лугах, у поймах рэк, на ўзлесках і лясных палянах, сярод хмызняку[3]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Лекавая расліна. Выкарыстоўваюцца карэнішчы з клубянькамі. Клубянькі ядомыя[3].
На сайце The Plant List пералічаны наступныя сінонімы: